Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.17
14.5
text
stringlengths
44
129
Кружыцца ў скверы кляновае лісце, як быццам шукае яно сабе выйсце,
Кружыцца першае лісце кляновае. Стаіць у скверы ціш вераснёвая.
А ў версе воблачка, над скверам сінь. Вітаю цябе, мой слаўны верасень.
Дзяцінства ніхто не забудзе ніколі. А ты быў мне лепшым сябрам па школе.
Ці то цішынёй на азёрным беразе, ці спелай антонаўкай ды аскомінай,
ці можа водарам хлебным з коміна? Такую прыкмету не забудзеш, як школьны званок, яе помніць будзеш.
Ціш вераснёвая, як нельга лепей напомніць аб тым, аб мацькоўскім хлебе.
Кружыцца ў скверы кляновае лісце, якое збіраў я пад хлеб
калісьці. Парой замянялі яго і аерам. І толькі прайду я асеннім скверам,
зноў буду думаць аб колішнім хлебе, аб хлебе, што рос не ў алтайскім стэпе, не ў слаўных краях тых, на землях цалінных,
Аб хлебе я думаю самым звычайным, які нават жалі сярпом, не камбайнам, які з поля везлі
Хіба забудзеш калі гэты момант? Ураз заціхае дзіцячы наш гоман. Стаіць
цішыня незвычайная ў хаце. Збіраемся дружна мы ўсе каля маці. Мы бачым адны толькі
Цеста мясіла яна кулакамі, сценкі дзяжы абірала рукамі, вады падлівала, мукі падсыпала.
І нам было клопатаў тут нямала. Былі мы ў мінуту гэтую рады выканаць матчыны ўсе загады.
Мы ёй памагалі рукаў закасваць, муку падсыпаць па яе заказу. Хусцінку мы ёй папраўлялі ахвотна, ці лоб выціралі матчын потны.
Было ўрачыста і ціха ў хаце. Хлеб з новага жыта чыняла маці.
Усё захавалі памяці нетры. Я водар рашчыны чую ў паветры.
Яно шапацела, прасіла ходу, хацела вырвацца на свабоду. Ды коўдра яго закрывала шчыльна, сачыла яна за рашчынаю пільна.
І ён пабіваў да самага рання пах адцвітаўшых гваздзік і герані, якія раслі каля самага дома.
нам сніліся казачныя караваі, сніўся хлеб новага ўраджаю.
Мы іншы раз прачыналіся б нехаця, а тут была справа іншага роду. Яна абяцала ўзнагароду.
І беглі мы з братам сцяжынкай роснай, туды, дзе шумелі клёны і сосны. Мы зналі да клёнаў шлях самы кароткі, хадзілі да іх мы
Мы іх на ляту лавілі дружна, збіралі, нанізвалі іх у вязку, пакуль не рабілася вязка важкай.
За гэткі гасцінец шчодрым клёнам мы ледзь не казалі дзякуй з паклонам.
Лісце ўручалі мы маці ўрачыста. «Дык гэта ж не лісце, а золата чыстае!
На цэлую восень хопіць яго мне. Вы малайцы ў мяне сягоння. За справу такую
даць вам трэба першую лусту новага хлеба», — казала маці, ўзняўшы звязак.
А мы, свой выканаўшы абавязак, сабой ганарыліся не на жарты. На меншых сясцёр глядзелі з пагардай.
Даўно не было ў нас з табой сустрэч, старая, добрая, родная печ.
А трэба сустрэцца, пакуль не позна. Здарыцца, ведаеш, можа рознае.
Ходзяць упарта пагалоскі, што ты ўстарэла для новай вёскі, што ты аджыла і формай, і зместам, што вельмі ўжо многа займаеш месца.
Што скажам на гэта мы, руская печ? Факты, як кажуць, упартая рэч. Помніцца, хата была цеснаватай,
бо ты сапраўды займала паўхаты. Каптур узвышаўся аж пад столлю, шчыт занімаў
і львіную долю. Топка твая зіяла тунелем, падпечак быў цэлым падзямеллем.
Адным словам, печка, недарэмна просяць цябе сысці з арэны.
І ўсё-ткі, калі гаварыць па шчырасці, я рад, што было мне суджана вырасці
ў той жа хаціне, дзе ты ўладарыла, дзе спраўна так грэла, пякла і скварыла.
Дзякуй за ўсе твае добрыя справы, за ўсе твае печывы, твае стравы. Бог з імі, тваімі габарытамі, толькі
ніколі не будуць забытымі дні, калі ў коміне выў дзіка вецер, а ты так умела гасцінна прывеціць.
Ты нас акружала цяплом і ласкаю, ціха расказвала казку за казкаю. Змаўкала.
Зноў чулася ветра гудзенне. На столі хісталіся прыцемкаў цені.
Гасла святло замёрзлых вокан. Усё перайначвалася навокал.
Цені рабіліся парусамі, героямі казачнымі мы
ад яе жару, якія палілі, не знаючы жалю, не знаючы жалю ды знаючы меру, служыла печ руская праўдай і верай.
З'яўляецца хлебная лапата, з ручкаю доўгаю прылада. І вось
Яно нахадзілася ў волі, яно са сваёй змірылася доляй, і пад рукою ўмелай, пакорна,
яно набывае любую форму, становіцца цеста боханам круглым.

Песня пра хлеб — арыгінальнае аўдыё

Аўтар / Author: Анатоль Вярцінскі
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): anatol_vyartsinski_pesnya_pra_hleb_output

Доўгасць аўдыё 0h14m
Радкоў у датасеце 48

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_02
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.901

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
14