Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 6.29 26.8 | text stringlengths 34 309 | duration float32 6.29 26.8 |
|---|---|---|
Стары чалавек і мора. Аповесць Эрнэста Хемінгуэя. | 8.59 | |
Гэта быў стары чалавек, які адзін у лодцы лавіў рыбу ў Гальфстрыме. | 10.31 | |
Мінула ўжо восемдзесят чатыры дні, як ён не выцягнуў аніводнае. | 8.75 | |
Першыя сорак дзён з ім быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову, | 8.67 | |
хлопчыкавы бацькі сказалі сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова і незваротна | 9.01 | |
няўдачнікам, гэта значыць такі, якому ўжо ніколі не пашанцуе. | 9.65 | |
І хлопчык мусіў пайсці ў мора з іншым рыбаком, які злавіў тры добрыя рыбіны першага ж тыдня. | 9.87 | |
Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай. | 8.84 | |
І ён заўжды спускаўся да мора, каб дапамагчы несці зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун і ветразь, абкручаны вакол мачты. | 12.7 | |
Ветразь быў залатаны, на гэта пайшлі мяхі з-пад мукі. Звінуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы. | 16.68 | |
Стары чалавек быў худы, змардаваны, з глыбокімі маршчынамі на патыліцы. На ягоных шчоках збягалі ўніз карычневыя плямы | 11.78 | |
нешкоднага скурнага захворвання, што ўзнікае ад сонечнага адлюстравання ў трапічным моры. | 9.39 | |
Рукі яго, што цягнулі шнуры з цяжкімі рыбамі, былі прарэзаны глыбокімі шрамамі. | 10.13 | |
Але ніводны з іх не быў свежы. Яны нагадвалі старыя распоквіны ў пустыні, якая некалі была морам. | 15.61 | |
Усё ў яго было старое, апроч вачэй, колеру мора, вясёлых і непераможных. | 11.59 | |
«Санцьяга», — сказаў яму хлопчык, калі яны, ўцягнуўшы лодку, караскаліся на бераг. «Я мог бы пайсці з табой зноў. Мы зарабілі трохі грошай». | 14.54 | |
Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, і хлопчык любіў яго. «Не. | 8.52 | |
Ты трапіў на шчаслівую лодку. Заставайся там-ка». «Але ж згадай, як ты | 9.8 | |
восемдзесят сем дзён, ну, быў без рыбы. А потым мы лавілі велізныя рыбіны кожнага дня, тры тыдні запар». | 10.74 | |
«Памятаю. Я ведаю, ты пакінуў мяне не таму, што сумняваўся». «Мой бацька прымусіў мяне пайсці ад цябе. Я ж малы, павінен слухацца яго». | 14.83 | |
«Ведаю, гэта зусім нармальна». «Ён не надта верыць у тваю ўдачу». | 8.41 | |
«Так. Але мы не страцілі веры. Ці ж не праўда?» «Вядома. Я | 10.74 | |
хацеў бы пачаставаць цябе півам на тэрасе. А потым мы ўзялі б ежу дадому». «Ну, чаму ж не? Паміж намі, рыбакамі, усё проста». | 16.530001 | |
Яны ўселіся на тэрасе, багата хто з рыбакоў пакепліваў са старога чалавека, але ён не злаваўся. | 10 | |
А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго, але яны не паказвалі гэтага і ветліва гутарылі | 10.59 | |
пра плыні, глыбіні, дзе яны цягнулі за сабой лёскі, пра ўстойлівае добрае надвор'е і пра тое, што яны бачылі. | 10.82 | |
Рыбакі, якім у гэты дзень пашанцавала, прыплылі ўжо, растрэбушылі сваіх марлінаў, занеслі іх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак, | 15.9 | |
ля кожнага канца пахістваліся па два чалавекі, у рыбарню, дзе рыбіны чакалі, пакуль рэфрыжэратары адвязуць іх на рынак у Гавану. | 13.69 | |
Тыя, хто злавіў акул, занеслі іх на акулаву фабрыку, на другі бок бухты, дзе яны павіслі | 10.19 | |
на блоках, пасля таго, як з іх дасталі печань, адрэзалі плаўнікі, злупілі шкуры і нарэзалі мяса на доўгія вузкія кавалкі для засолкі. | 16.549999 | |
Вецер з усходу падзьмуў над гаванню. Прынёс аж сюды пах з акулавай фабрыкі, | 10.19 | |
але толькі слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на поўнач, а потым заціх зусім, | 9.98 | |
і на тэрасе было прыемна і сонечна. «Санцьяга». «Слухаю цябе». | 8.88 | |
«Ці магу я пайсці ў мора і налавіць табе сардзін на заўтра?» «Не. Ідзі гуляй у бейсбол. | 10.86 | |
Я пакуль што магу веславаць, а Раджэліа будзе закідваць сетку». | 8.59 | |
«Мне ахвоту пайсці. Калі я не магу лавіць рыбу з табою, дык я хацеў бы дапамагчы табе як-небудзь інакш». «Ты паставіў мне піва. О, ты ўжо мужчына». | 17.33 | |
«А колькі гадоў было мне, калі ты ўпершыню ўзяў мяне на лодку?» «Пяць. І ты ледзь застаўся жывы, калі я ўцягнуў занадта наравістую рыбу, і тая магла ўшчэнт разбіць лодку. Ці памятаеш ты?» | 22.08 | |
«Я памятаю, як пляскала і грукала хвастом рыбіна, як трэснула, зламаўшыся, лаўка і стук дубінкі. | 10.6 | |
Памятаю, як ты шпурнуў мяне на нос, дзе ляжалі мокрыя зматаныя шнуры, і ўся лодка дрыжала, а ты бамберыў рыбіну, | 11.79 | |
і гук быў такі, як быццам ты сякаў дрэва, а навакол мяне быў салодкі пах крыві». | 9 | |
«Ты сапраўды памятаеш, ці я табе гэта расказваў?» «Я памятаю ўсё з таго самага часу, як мы ўпершыню разам пайшлі ў мора». | 14.01 | |
Стары чалавек зірнуў на яго апаленымі сонцам, поўнымі даверу і любасці вачыма. | 10.61 | |
«Калі б ты быў маім, хлопчык, я ўзяў бы цябе ў мора, рызыкнуў бы. | 9.32 | |
Але ты бацькаў і маччын сын. І ты на шчаслівай лодцы». | 9 | |
«Ну, ці магу я налавіць табе сардзін? Я ведаю, дзе можна дастаць чатыры прынады». «У мяне яшчэ сённяшнія засталіся. | 12.89 | |
Я паклаў іх у скрынку з соллю». «Дазволь мне дадаць чатыры свежыя». «Адну». | 9.58 | |
Вера і надзея ніколі не пакідалі яго, але цяпер, як быццам ветрык атуліў іх сваім павевам. | 11.72 | |
«Дзве», — сказаў хлопчык. «Ну, дзве, дык дзве», — пагадзіўся стары чалавек. | 9.83 | |
«Ты іх не свіснуў?» «Бывала і такое, але гэтыя купіў». «Дзякуй». | 10.57 | |
Стары чалавек быў занадта просты, каб дзівіцца, калі да яго прыйшла пакора. | 8.58 | |
Але ён ведаў, што яна прыйшла, і ведаў, што ў ёй няма ганьбы, і яна не прычыніла ніякай страты праўдзівай гордасці. | 12.57 | |
«З гэткай плынню заўтра маецца быць неблагі дзень. Куды ты рушыш лавіць?» «Як найдалей. А вярнуся, калі пераменіцца вецер. | 15.02 | |
Хачу выйсці да відна». «Я пастараюся зрабіць так, каб мой рыбак таксама лавіў далёка, — сказаў хлопчык. — Калі ты зачэпіш на кручок нешта сапраўды буйное, мы зможам прыйсці табе на дапамогу». | 17.370001 | |
«Ён не любіць працаваць занадта далёка». «Не любіць, але я ўбачу гэткае, чаго ён не можа ўбачыць. | 10.83 | |
Да прыкладу, птушку, што лётае над вадой, каб падабрацца да рыбіны, і выпраўлю яго ў пагоню за дэльфінам». | 9.09 | |
«Ён так кепска бачыць?» «Амаль сляпы». «Дзіўна. Ён ніколі не лавіў чарапах, а якраз гэта псуе вочы». | 14.69 | |
«Але ж ты не год, не два лавіў чарапах каля маскітавага берага, але зрок у цябе добры». | 8.84 | |
«Я дзіўны стары чалавек. Але ці дастаткова ў цябе цяпер сілы, каб справіцца з сапраўды буйной рыбай?» | 15.04 | |
«Ну, думаю, што так. Апроч таго, ёсць розныя хітрыкі». | 9.26 | |
«Давай занясём прычындалле дадому. Тады я вазьму сетку і пайду па сардзіны». Яны сабралі ледзь не ўсе снасці, стары чалавек нёс мачту на сваім плячы, | 16.059999 | |
а хлопчык нёс драўляную скрынку з туга скручанымі карычневымі шнурамі, бусак і гарпун са стралой. Скрынка з прынадамі заставалася пад кармой лодкі разам з дубінкай, якую ўжывалі, каб аглушыць рыбу, калі тую падцягвалі сеткай да борта. | 21.68 | |
Ніхто не краў у старога чалавека. Але не шкодзіла забраць ветразь і цяжкія шнуры дадому, бо ад расы яны маглі адсырэць. | 14.41 | |
І хоць стары чалавек пэўна ведаў, што ніхто з тутэйшых людзей не паквапіцца на яго маёмасць, бусак і гарпун былі б непатрэбнай спакусай у лодцы. | 15 | |
Яны разам узняліся па дарозе да халупы старога чалавека, увайшлі ў яе праз адчыненыя дзверы, стары чалавек прыставіў мачту разам з абкручаным вакол яе ветразем да сцяны, хлопчык паклаў скрынку і іншыя начынне каля яе. Мачта была ў даўжыню амаль гэткая, як адзін пакой халупы. | 25.280001 | |
У халупе, зробленай з моцных прылісткаў каралеўскай пальмы, меліся ложак, стол, адно крэсла | 11.15 | |
і на земляной падлозе месца для гатавання на драўнінным вугалі. | 9.08 | |
На карычневых сценах з разгладжаных лістоў, якія перакрывалі адзін аднаго, вісела каляровая карцінка з найсвяцейшым сэрцам Гасподнім, ды яшчэ адна з Кабрэнскай Маці Божай. | 17.799999 | |
Яны засталіся ад ягонай жонкі. Раней тут на сцяне была і падмаляваная жончына фатаграфія, | 9.66 | |
але надта журботна яму рабілася, калі ён глядзеў на яе. І тая зараз ляжала на паліцы пад ягонай чыстай кашуляй. | 13.44 | |
«Што ты маеш есці?» «Гаршчок жоўтага рысу з рыбай. Хочаш трохі?» «Не. Я буду есці дома». | 12.57 | |
«Зрабіць табе агонь?» «Не. Я зраблю пазней, альбо буду есці рыс халодны». | 8.33 | |
«Ці магу я ўзяць сетку?» «А-а». У халупе не было жаданай сеткі, і хлопчык памятаў, калі яны прадалі яе. Але яны гулялі ў гэтую байку штодня. Не было | 20.1 | |
ані гаршка з жоўтым рысам і рыбай, і хлопчык гэта ведаў таксама. | 8.97 | |
«Восемдзесят пяць. Шчаслівая лічба, — сказаў стары чалавек. — | 9.02 | |
Што ты скажаш, калі рыбіна, якую я прынясу, разабраная, заважыць тысячу фунтаў?» | 11.85 | |
«Я вазьму сетку і пайду лавіць сардзіны. Ты будзеш сядзець на парозе на сонцы?» | 8.68 | |
«Але. У мяне ёсць учорашняя газета, і я прачытаю пра бейсбол». | 8.59 | |
Хлопчык не ведаў, ці не выдумка і ўчорашняя газета. Але стары чалавек выцягнуў яе з-пад ложка. | 11.48 | |
«Перака даў мне ў карчме. Я прыйду, калі налаўлю сардзін. Пакладу твае і мае разам у лёд, і мы падзелім іх раніцай. | 11.96 | |
Калі я вярнуся, ты раскажаш мне пра бейсбол». «Янкі не могуць прайграць. | 8.77 | |
Але мяне непакояць індзейцы з Кліўленда». «Вер у Янкі, сынок. Хай перад вачыма ў цябе стаіць вялікі Дзі Маджыа. | 15.47 | |
Мяне непакояць як дэтройцкія тыгры, гэтак і кліўленскія індзейцы». | 8.91 | |
«Сцеражыся, бо ты хутка пачнеш баяцца нават чырванаскурых з Цынцынаці і белых шкарпэтак з Чыкага». | 14.2 | |
«Разбярэшся з гэтым і раскажаш мне, калі я вярнуся. Як ты думаеш, ці не купіць нам латарэю з апошняй лічбай | 13.22 | |
восемдзесят пяць? Заўтра ж восемдзесят пяты дзень года». «Мы можам гэта зрабіць. | 11.89 | |
«Двойчы такое не здараецца. А ты здолееш знайсці білет з лічбай восемдзесят пяць?» | 11.14 | |
«Я магу заказаць адзін». «Адзін білет? Два даляры з паловай. | 9.56 | |
У каго мы можам іх пазычыць?» «Гэта проста. Я заўсёды магу пазычыць два даляры з паловай». | 10.81 | |
«Мяркую, што я таксама. Але стараюся не пазычаць. Спачатку пазычаеш, потым жабруеш. | 12.9 | |
Не мерзні, старэча. Не забывайся, што цяпер верасень, месяц, калі ідзе буйная рыба. | 10.58 | |
Любы можа быць рыбаком у траўні. Пайду па сардзіны». Хлопчык пайшоў. | 9.86 | |
Калі ён вярнуўся, стары чалавек спаў у крэсле, а сонца заходзіла. Хлопчык зняў старую салдацкую коўдру з ложка, агарнуў ёю спінку крэсла і плечы старога. | 13.46 | |
Гэта былі дзіўныя плечы, усё яшчэ магутныя, хоць і вельмі старыя. І шыя таксама была моцная, | 11.52 | |
і маршчыны на ёй не гэтак кідаліся ў вочы, калі чалавек спаў, нахіліўшы наперад галаву. | 9.27 | |
Яго кашуля была латаная-пералатаная гэтулькі разоў, што сталася падобная на ветразь, і кожная латка выцвіла на сонцы па-свойму. | 16.940001 | |
Усё ж ён быў вельмі стары, і ягоны твар з заплюшчанымі вачыма здаваўся нежывым. | 7.95 | |
Газета ляжала на каленях, цяжар яго рукі трымаў яе, не даючы падхапіць вечароваму ветру. Ён быў босы. | 11.62 | |
Хлопчык пакінуў яго тут, і калі вярнуўся, стары чалавек па-ранейшаму спаў. «Прачніся, старэча». Хлопчык паклаў руку яму на калена. | 13.16 | |
Стары чалавек расплюшчыў вочы, нейкі момант, як бы вяртаючыся аднекуль здалёку. | 10.01 | |
нарэшце ўсміхнуўся. Што ты прынёс? Вячэру? Будзем зараз вячэраць? | 8.47 |
Аўтар / Author: Эрнэст Хемінгуэй
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 1,238 |
| Працягласць | 4 гадз 6 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.933 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.