Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
6.29
26.8
text
stringlengths
34
309
duration
float32
6.29
26.8
Стары чалавек і мора. Аповесць Эрнэста Хемінгуэя.
8.59
Гэта быў стары чалавек, які адзін у лодцы лавіў рыбу ў Гальфстрыме.
10.31
Мінула ўжо восемдзесят чатыры дні, як ён не выцягнуў аніводнае.
8.75
Першыя сорак дзён з ім быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову,
8.67
хлопчыкавы бацькі сказалі сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова і незваротна
9.01
няўдачнікам, гэта значыць такі, якому ўжо ніколі не пашанцуе.
9.65
І хлопчык мусіў пайсці ў мора з іншым рыбаком, які злавіў тры добрыя рыбіны першага ж тыдня.
9.87
Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай.
8.84
І ён заўжды спускаўся да мора, каб дапамагчы несці зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун і ветразь, абкручаны вакол мачты.
12.7
Ветразь быў залатаны, на гэта пайшлі мяхі з-пад мукі. Звінуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы.
16.68
Стары чалавек быў худы, змардаваны, з глыбокімі маршчынамі на патыліцы. На ягоных шчоках збягалі ўніз карычневыя плямы
11.78
нешкоднага скурнага захворвання, што ўзнікае ад сонечнага адлюстравання ў трапічным моры.
9.39
Рукі яго, што цягнулі шнуры з цяжкімі рыбамі, былі прарэзаны глыбокімі шрамамі.
10.13
Але ніводны з іх не быў свежы. Яны нагадвалі старыя распоквіны ў пустыні, якая некалі была морам.
15.61
Усё ў яго было старое, апроч вачэй, колеру мора, вясёлых і непераможных.
11.59
«Санцьяга», — сказаў яму хлопчык, калі яны, ўцягнуўшы лодку, караскаліся на бераг. «Я мог бы пайсці з табой зноў. Мы зарабілі трохі грошай».
14.54
Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, і хлопчык любіў яго. «Не.
8.52
Ты трапіў на шчаслівую лодку. Заставайся там-ка». «Але ж згадай, як ты
9.8
восемдзесят сем дзён, ну, быў без рыбы. А потым мы лавілі велізныя рыбіны кожнага дня, тры тыдні запар».
10.74
«Памятаю. Я ведаю, ты пакінуў мяне не таму, што сумняваўся». «Мой бацька прымусіў мяне пайсці ад цябе. Я ж малы, павінен слухацца яго».
14.83
«Ведаю, гэта зусім нармальна». «Ён не надта верыць у тваю ўдачу».
8.41
«Так. Але мы не страцілі веры. Ці ж не праўда?» «Вядома. Я
10.74
хацеў бы пачаставаць цябе півам на тэрасе. А потым мы ўзялі б ежу дадому». «Ну, чаму ж не? Паміж намі, рыбакамі, усё проста».
16.530001
Яны ўселіся на тэрасе, багата хто з рыбакоў пакепліваў са старога чалавека, але ён не злаваўся.
10
А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго, але яны не паказвалі гэтага і ветліва гутарылі
10.59
пра плыні, глыбіні, дзе яны цягнулі за сабой лёскі, пра ўстойлівае добрае надвор'е і пра тое, што яны бачылі.
10.82
Рыбакі, якім у гэты дзень пашанцавала, прыплылі ўжо, растрэбушылі сваіх марлінаў, занеслі іх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак,
15.9
ля кожнага канца пахістваліся па два чалавекі, у рыбарню, дзе рыбіны чакалі, пакуль рэфрыжэратары адвязуць іх на рынак у Гавану.
13.69
Тыя, хто злавіў акул, занеслі іх на акулаву фабрыку, на другі бок бухты, дзе яны павіслі
10.19
на блоках, пасля таго, як з іх дасталі печань, адрэзалі плаўнікі, злупілі шкуры і нарэзалі мяса на доўгія вузкія кавалкі для засолкі.
16.549999
Вецер з усходу падзьмуў над гаванню. Прынёс аж сюды пах з акулавай фабрыкі,
10.19
але толькі слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на поўнач, а потым заціх зусім,
9.98
і на тэрасе было прыемна і сонечна. «Санцьяга». «Слухаю цябе».
8.88
«Ці магу я пайсці ў мора і налавіць табе сардзін на заўтра?» «Не. Ідзі гуляй у бейсбол.
10.86
Я пакуль што магу веславаць, а Раджэліа будзе закідваць сетку».
8.59
«Мне ахвоту пайсці. Калі я не магу лавіць рыбу з табою, дык я хацеў бы дапамагчы табе як-небудзь інакш». «Ты паставіў мне піва. О, ты ўжо мужчына».
17.33
«А колькі гадоў было мне, калі ты ўпершыню ўзяў мяне на лодку?» «Пяць. І ты ледзь застаўся жывы, калі я ўцягнуў занадта наравістую рыбу, і тая магла ўшчэнт разбіць лодку. Ці памятаеш ты?»
22.08
«Я памятаю, як пляскала і грукала хвастом рыбіна, як трэснула, зламаўшыся, лаўка і стук дубінкі.
10.6
Памятаю, як ты шпурнуў мяне на нос, дзе ляжалі мокрыя зматаныя шнуры, і ўся лодка дрыжала, а ты бамберыў рыбіну,
11.79
і гук быў такі, як быццам ты сякаў дрэва, а навакол мяне быў салодкі пах крыві».
9
«Ты сапраўды памятаеш, ці я табе гэта расказваў?» «Я памятаю ўсё з таго самага часу, як мы ўпершыню разам пайшлі ў мора».
14.01
Стары чалавек зірнуў на яго апаленымі сонцам, поўнымі даверу і любасці вачыма.
10.61
«Калі б ты быў маім, хлопчык, я ўзяў бы цябе ў мора, рызыкнуў бы.
9.32
Але ты бацькаў і маччын сын. І ты на шчаслівай лодцы».
9
«Ну, ці магу я налавіць табе сардзін? Я ведаю, дзе можна дастаць чатыры прынады». «У мяне яшчэ сённяшнія засталіся.
12.89
Я паклаў іх у скрынку з соллю». «Дазволь мне дадаць чатыры свежыя». «Адну».
9.58
Вера і надзея ніколі не пакідалі яго, але цяпер, як быццам ветрык атуліў іх сваім павевам.
11.72
«Дзве», — сказаў хлопчык. «Ну, дзве, дык дзве», — пагадзіўся стары чалавек.
9.83
«Ты іх не свіснуў?» «Бывала і такое, але гэтыя купіў». «Дзякуй».
10.57
Стары чалавек быў занадта просты, каб дзівіцца, калі да яго прыйшла пакора.
8.58
Але ён ведаў, што яна прыйшла, і ведаў, што ў ёй няма ганьбы, і яна не прычыніла ніякай страты праўдзівай гордасці.
12.57
«З гэткай плынню заўтра маецца быць неблагі дзень. Куды ты рушыш лавіць?» «Як найдалей. А вярнуся, калі пераменіцца вецер.
15.02
Хачу выйсці да відна». «Я пастараюся зрабіць так, каб мой рыбак таксама лавіў далёка, — сказаў хлопчык. — Калі ты зачэпіш на кручок нешта сапраўды буйное, мы зможам прыйсці табе на дапамогу».
17.370001
«Ён не любіць працаваць занадта далёка». «Не любіць, але я ўбачу гэткае, чаго ён не можа ўбачыць.
10.83
Да прыкладу, птушку, што лётае над вадой, каб падабрацца да рыбіны, і выпраўлю яго ў пагоню за дэльфінам».
9.09
«Ён так кепска бачыць?» «Амаль сляпы». «Дзіўна. Ён ніколі не лавіў чарапах, а якраз гэта псуе вочы».
14.69
«Але ж ты не год, не два лавіў чарапах каля маскітавага берага, але зрок у цябе добры».
8.84
«Я дзіўны стары чалавек. Але ці дастаткова ў цябе цяпер сілы, каб справіцца з сапраўды буйной рыбай?»
15.04
«Ну, думаю, што так. Апроч таго, ёсць розныя хітрыкі».
9.26
«Давай занясём прычындалле дадому. Тады я вазьму сетку і пайду па сардзіны». Яны сабралі ледзь не ўсе снасці, стары чалавек нёс мачту на сваім плячы,
16.059999
а хлопчык нёс драўляную скрынку з туга скручанымі карычневымі шнурамі, бусак і гарпун са стралой. Скрынка з прынадамі заставалася пад кармой лодкі разам з дубінкай, якую ўжывалі, каб аглушыць рыбу, калі тую падцягвалі сеткай да борта.
21.68
Ніхто не краў у старога чалавека. Але не шкодзіла забраць ветразь і цяжкія шнуры дадому, бо ад расы яны маглі адсырэць.
14.41
І хоць стары чалавек пэўна ведаў, што ніхто з тутэйшых людзей не паквапіцца на яго маёмасць, бусак і гарпун былі б непатрэбнай спакусай у лодцы.
15
Яны разам узняліся па дарозе да халупы старога чалавека, увайшлі ў яе праз адчыненыя дзверы, стары чалавек прыставіў мачту разам з абкручаным вакол яе ветразем да сцяны, хлопчык паклаў скрынку і іншыя начынне каля яе. Мачта была ў даўжыню амаль гэткая, як адзін пакой халупы.
25.280001
У халупе, зробленай з моцных прылісткаў каралеўскай пальмы, меліся ложак, стол, адно крэсла
11.15
і на земляной падлозе месца для гатавання на драўнінным вугалі.
9.08
На карычневых сценах з разгладжаных лістоў, якія перакрывалі адзін аднаго, вісела каляровая карцінка з найсвяцейшым сэрцам Гасподнім, ды яшчэ адна з Кабрэнскай Маці Божай.
17.799999
Яны засталіся ад ягонай жонкі. Раней тут на сцяне была і падмаляваная жончына фатаграфія,
9.66
але надта журботна яму рабілася, калі ён глядзеў на яе. І тая зараз ляжала на паліцы пад ягонай чыстай кашуляй.
13.44
«Што ты маеш есці?» «Гаршчок жоўтага рысу з рыбай. Хочаш трохі?» «Не. Я буду есці дома».
12.57
«Зрабіць табе агонь?» «Не. Я зраблю пазней, альбо буду есці рыс халодны».
8.33
«Ці магу я ўзяць сетку?» «А-а». У халупе не было жаданай сеткі, і хлопчык памятаў, калі яны прадалі яе. Але яны гулялі ў гэтую байку штодня. Не было
20.1
ані гаршка з жоўтым рысам і рыбай, і хлопчык гэта ведаў таксама.
8.97
«Восемдзесят пяць. Шчаслівая лічба, — сказаў стары чалавек. —
9.02
Што ты скажаш, калі рыбіна, якую я прынясу, разабраная, заважыць тысячу фунтаў?»
11.85
«Я вазьму сетку і пайду лавіць сардзіны. Ты будзеш сядзець на парозе на сонцы?»
8.68
«Але. У мяне ёсць учорашняя газета, і я прачытаю пра бейсбол».
8.59
Хлопчык не ведаў, ці не выдумка і ўчорашняя газета. Але стары чалавек выцягнуў яе з-пад ложка.
11.48
«Перака даў мне ў карчме. Я прыйду, калі налаўлю сардзін. Пакладу твае і мае разам у лёд, і мы падзелім іх раніцай.
11.96
Калі я вярнуся, ты раскажаш мне пра бейсбол». «Янкі не могуць прайграць.
8.77
Але мяне непакояць індзейцы з Кліўленда». «Вер у Янкі, сынок. Хай перад вачыма ў цябе стаіць вялікі Дзі Маджыа.
15.47
Мяне непакояць як дэтройцкія тыгры, гэтак і кліўленскія індзейцы».
8.91
«Сцеражыся, бо ты хутка пачнеш баяцца нават чырванаскурых з Цынцынаці і белых шкарпэтак з Чыкага».
14.2
«Разбярэшся з гэтым і раскажаш мне, калі я вярнуся. Як ты думаеш, ці не купіць нам латарэю з апошняй лічбай
13.22
восемдзесят пяць? Заўтра ж восемдзесят пяты дзень года». «Мы можам гэта зрабіць.
11.89
«Двойчы такое не здараецца. А ты здолееш знайсці білет з лічбай восемдзесят пяць?»
11.14
«Я магу заказаць адзін». «Адзін білет? Два даляры з паловай.
9.56
У каго мы можам іх пазычыць?» «Гэта проста. Я заўсёды магу пазычыць два даляры з паловай».
10.81
«Мяркую, што я таксама. Але стараюся не пазычаць. Спачатку пазычаеш, потым жабруеш.
12.9
Не мерзні, старэча. Не забывайся, што цяпер верасень, месяц, калі ідзе буйная рыба.
10.58
Любы можа быць рыбаком у траўні. Пайду па сардзіны». Хлопчык пайшоў.
9.86
Калі ён вярнуўся, стары чалавек спаў у крэсле, а сонца заходзіла. Хлопчык зняў старую салдацкую коўдру з ложка, агарнуў ёю спінку крэсла і плечы старога.
13.46
Гэта былі дзіўныя плечы, усё яшчэ магутныя, хоць і вельмі старыя. І шыя таксама была моцная,
11.52
і маршчыны на ёй не гэтак кідаліся ў вочы, калі чалавек спаў, нахіліўшы наперад галаву.
9.27
Яго кашуля была латаная-пералатаная гэтулькі разоў, што сталася падобная на ветразь, і кожная латка выцвіла на сонцы па-свойму.
16.940001
Усё ж ён быў вельмі стары, і ягоны твар з заплюшчанымі вачыма здаваўся нежывым.
7.95
Газета ляжала на каленях, цяжар яго рукі трымаў яе, не даючы падхапіць вечароваму ветру. Ён быў босы.
11.62
Хлопчык пакінуў яго тут, і калі вярнуўся, стары чалавек па-ранейшаму спаў. «Прачніся, старэча». Хлопчык паклаў руку яму на калена.
13.16
Стары чалавек расплюшчыў вочы, нейкі момант, як бы вяртаючыся аднекуль здалёку.
10.01
нарэшце ўсміхнуўся. Што ты прынёс? Вячэру? Будзем зараз вячэраць?
8.47
End of preview. Expand in Data Studio

Стары чалавек і мора

Аўтар / Author: Эрнэст Хемінгуэй
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).

Радкоў у датасеце 1,238
Працягласць 4 гадз 6 хв
Частата дыскрэтызацыі 44100 Hz
Каналы мона
Даўжыня фрагмента да 30 с

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)
  • text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)
  • duration — даўжыня фрагмента ў секундах

Апрацоўка

Аўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.

Дыктар / Speaker

Кластар speaker_02
Ацэнка падабенства (сярэдняя) 0.933

Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
24

Collection including fosters/ernest_heminguei_stary_chalavek_i_mora_all