Datasets:
audio audioduration (s) 9.15 15.2 | text stringlengths 14 207 |
|---|---|
Толькі вочы былі вялікія, бліскучыя, занадта вялікія, занадта бліскучыя. Я ўзяў яе далонь. | |
Выйдзіце адсюль. Трэба зацягнуць фіранкі. Добра, зрабіце, што трэба, а потым выйдзіце. | |
Яна зацягнула на акне жоўтыя фіранкі, але ўсё роўна не выходзіла, яна пачала паволі замацоўваць іх шпількамі. Паслухайце, | |
тут не спектакль, знікніце хутчэй. Яна флегматычна павярнулася. Спачатку, кажуць мне, прышпіліць, потым не трэба. | |
«Ты ёй сказала?» — спытаў я ў Пат. Яна кіўнула. «Табе перашкаджае святло з надворку?» Яна пахітала галавой. | |
«Лепш, каб ты мяне сёння выразна не бачыў». «Пат, табе ж нельга размаўляць, але | |
калі толькі гэта прычына…» Я адчыніў дзверы, і пакаёўка нарэшце знікла. Я вярнуўся. | |
Я ўжо не быў разгублены. Я нават быў рады, што сутыкнуўся з пакаёўкай. Яна дапамагла мне справіцца ў першы момант. Усё-такі, | |
Яна сказала аднымі вуснамі: «Заўтра». «Заўтра яшчэ не, але праз некалькі дзён, тады ты ўстанеш, і мы паедзем дадому. | |
Нам нельга было ехаць сюды, паветра занадта вільготнае для цябе». «Не, я ж не хворая, Робі. Гэта толькі няшчасны выпадак». | |
Я глянуў на яе, няўжо яна сапраўды не ведае, што хворая? Ці яна не хоча ведаць? Яе позірк блукаў. | |
У яе вачах быў незвычайна пакутлівы, пранізлівы выраз. І раптам у мяне з'явілася думка. | |
Я зразумеў, пра што яна думала. Ёй здалося, што я баюся яе, бо яна хворая. | |
Божа мой, Пат! Магчыма, па гэтай прычыне ты мне ніколі не гаварыла нічога дакладнага? | |
ну, кім жа ты мяне лічыш? Я нахіліўся над ёй. «Паляжы хвілінку моўчкі, не варушыся». Я пацалаваў яе. | |
Вусны былі сухія, гарачыя. Калі я выпрастаўся, я ўбачыў, што яна плача. | |
Яна плакала бязгучна, з шырока адкрытымі вачыма. Яе твар быў нерухомы, толькі | |
слёзы каціліся з вачэй. «Пабойся Бога, Пат». «Я такая шчаслівая». | |
Я стаяў побач і глядзеў на яе. Было сказана адзінае слова. | |
Але гэта было слова, якое для мяне так, менавіта так, ніколі не гучала. | |
Бо я быў навучаны, што ні на што іншае нельга разлічваць, як толькі на самога сябе і сама болей на таварыша. | |
Цяпер я раптам убачыў, што і я магу нешта значыць для чалавека, | |
проста сваім існаваннем, і што ён шчаслівы ад таго, што я побач з ім. | |
Гэта нешта такое, што можа канчаткова разбіць чалавека і змяніць яго. Гэта каханне. | |
І ўсё ж нешта іншае. Нешта, дзеля чаго можна жыць. | |
Цяжка знайсці словы, калі сапраўды ёсць патрэба штосьці сказаць. І нават знайшоўшы адпаведныя словы, саромеешся вымавіць іх. | |
Усе гэтыя словы з мінулых стагоддзяў. Наш час яшчэ не мае слоў для сваіх пачуццяў. | |
Ён можа быць толькі нахабным. Усё астатняе — несапраўднае. «Пат, | |
мой добры, адважны сябра». У гэты момант увайшоў Жафэ. Ён адразу ж зразумеў сітуацыю. | |
Не прайшло і паўгадзіны пасля нашага вяртання дамоў, як хтосьці пастукаў да нас у дзверы. | |
Я падумаў, што гэта зноў Хасэ і падышоў адчыніць. Але гэта была фраў Залеўскі. Выгляд у яе быў | |
расстроены. «Ідзіце хуценька сюды». «Што здарылася?» «Хасэ». | |
Я глянуў на яе, яна паціснула плячыма. «Ён замкнуўся і не адказвае». | |
«Хвілінку». Я вярнуўся да Пат і сказаў ёй, каб яна крыху адпачыла. У мяне ёсць справа да Хасэ. | |
«Добра, Робі. Я зноў замарылася». Я пайшоў па калідоры за фраў Залеўскі. Перад дзвярыма Хасэ | |
ўжо сабраўся амаль увесь пансіянат. Эрна Бёніх у стракатым кімано з драконамі, з чырвонымі валасамі. Два тыдні назад яна яшчэ была | |
бялюткай бландзінкай. Філатэліст-скарбнік у хатняй куртцы вайсковага крою, бледны і спакойны Арлоў, які толькі што вярнуўся з танцаў у кафэ. Георгій | |
нервова стукаў у дзверы і сцішаным голасам клікаў Хасэ. І нарэшце Фрыда з вачыма перакошанымі ад хвалявання, страху і цікаўнасці. | |
У пакоі панаваў паўзмрок. І спачатку нікога не было відаць. Пасцелі валучаліся светла-шэрымі плямамі, крэслы былі пустыя, шафы замкнёныя. | |
«Вось ён стаіць, там, каля акна». «Не», — сказаў Арлоў, які хутка зрабіў некалькі крокаў у пакой і вярнуўся ў калідор. | |
Ён падштурхнуў мяне, узяўся за ручку дзвярэй і зноў зачыніў іх. Потым ён звярнуўся да астатніх: «Было б лепш, каб вы ўсе пайшлі адсюль. Магчыма, | |
ну, не добра бачыць такое». «О, Божа!» — уздыхнула фраў Залеўскі і адышла назад. | |
Эрна Бёніх таксама адступіла на некалькі крокаў. Толькі Фрыда імкнулася прабіцца наперад і ўхапіцца за ручку дзвярэй. Арлоў адціснуў яе назад. | |
«Сапраўды было б лепш». «Пан!» — скарбнік выпрастаўся. «Што вы сабе дазваляеце, вы, іншаземец!» | |
Арлоў спакойна зірнуў на яго. «Іншаземец? Іншаземец, ды ўсё роўна не ў гэтым справа». «Мёртвы?» — спытала Фрыда. | |
«Фраў Залеўскі, — сказаў я, — мне здаецца, што будзе лепш, калі толькі вы застанецеся тут, можа, Арлоў і я». | |
«Я застаюся!» — заявіў скарбнік, расчырванеўшыся як індык. «Як немец, я маю права!» | |
Арлоў паціснуў плячыма і зноў адчыніў дзверы. Потым ён уключыў электрасвятло. Жанчыны ўскрыкнулі і падаліся назад. | |
мёртвы ўжо некалькі гадзін». «Нам трэба хоць паспрабаваць». «Лепей не трэба. Спачатку выклікаць паліцыю». | |
У той самы момант нехта пазваніў. З'явіўся ўрач, які жыў побач. Ён кінуў толькі адзін позірк на хударлявае цела. | |
«Ужо нічога не зробіш», — сказаў ён. «Тым не менш, паспрабуем зрабіць шточнае дыханне. Пазваніце зараз жа ў паліцыю, а мне дайце нож». | |
Хасэ павесіўся на тоўстым ружовым шоўкавым шнуры. Гэта быў паясок ад жончынага халата. | |
Ён яго вельмі лоўка прымацаваў да кручка над акном. Шнур быў намылены. | |
Ён, відаць, залез на падаконнік і потым саслізгнуў з яго. Рукі былі сутаргава скручаны, на твар было жахліва глядзець. | |
Дзіўна, але мне кінулася ў вочы, што ён пераапрануў касцюм. Гэта быў яго самы лепшы шарсцяны касцюм. Ён пагаліўся, | |
апрануў чыстую бялізну. На стале былі педантычна раскладзены пашпарт, ашчадная кніжка, чатыры паперкі па дзесяць марак, некалькі манет і два пісьмы. | |
Адно жонцы, адно ў паліцыю. Каля пісьма жонцы ляжаў сярэбраны партсігар і шлюбны пярсцёнак. | |
Ён паклаў грошы асобна, быццам хацеў паказаць, што яны да смерці не маюць ніякага дачынення. У дзверы пазванілі, прыйшлі два ў цывільным. | |
Урач, які ўжо зняў нябожчыка з пятлі, устаў. «Мёртвы. Самагубства без усякага сумнення». Чыноўнікі нічога не адказалі. | |
Яны ўважліва агледзелі пакой, зачыніўшы за сабой дзверы на ключ. Яны дасталі некалькі пісьмаў з шуфляды і параўналі почырк з пісьмамі на стале. | |
Той, што быў маладзейшы, кіўнуў галавой. «Каму-небудзь вядома прычына?» Я расказаў, што ведаў. Ён зноў паківаў галавой, запісаў мой адрас. | |
«Можна яго забраць адсюль?» — спытаў урач. «Я заказаў санітарную машыну з бальніцы Шарытэ», — адказаў малады чыноўнік. «Скора павінны прыйсці». | |
Чакаючы, усе маўчалі. Урач укленчыў на падлозе каля Хасэ, ён расшпіліў усё, што было на ім, і пачаў расціраць яму грудзі ручніком, спрабуючы яго ажывіць. | |
Чутны былі толькі свісцячыя гукі паветра пры ўваходзе і выхадзе з мёртвых лёгкіх. | |
«Дванаццаты за гэты тыдзень», — сказаў малады чыноўнік. «Па той самай прычыне?» — спытаў я. «Не. | |
Амаль усе ад беспрацоўя. Дзве сям'і, адна разам з трыма дзецьмі, атруціліся газам. | |
Сем'і заўсёды выкарыстоўваюць газ». Прыйшлі санітары з насілкамі, сярод іх у пакой пранікла Фрыда. | |
З нейкай адмысловай прагнай цікаўнасцю яна ўзіралася ў вартае жалю цела Хасэ. Яе твар пакрыўся чырвонымі плямамі і потам. | |
«Што вам тут трэба?» — спытаў старэйшы чыноўнік. Яна адхіснулася. «Я павінна даць паказанні». «Вон!» — | |
сказаў чыноўнік. Санітары закрылі Хасэ прасцінай і панеслі. За імі пакрочылі два чыноўнікі, забраўшы з сабой паперы. | |
«Ён пакінуў грошы на пахаванне, — сказаў малады. — Мы перададзім іх у адпаведнае месца. Калі прыйдзе жонка, скажыце ёй, калі ласка, каб яна звярнулася ў крымінальную паліцыю. | |
Ён завяшчаў ёй грошы. Можа, пакуль што пакінуць тут яго астатнія рэчы?» | |
«Лепш паменей гаварыць пра ўсё гэта», — сказаў я. «І я так думаю», — сказала фраў Залеўскі. | |
«Я найперш маю на ўвазе вас, Фрыда», — дадаў я. Фрыда быццам ачнулася. Вочы яе блішчалі. Яна не адказала ні слова. | |
«Калі вы хоць слова скажаце, фройлен Хольман, тады барані вас Бог. Сама ведаю. | |
«Што ж гэта робіцца з гэтым невылечаным філатэлістам?» — спытаў я. «Ён жа заўсёды быў свойскі, як авечка». | |
Арлоў і Эрна Бёніх ужо пайшлі. Фраў Залеўскі раптам заплакала. | |
«Не бярыце так блізка да сэрца», — сказаў я. «Ужо нічога не зменіш». «Жахліва! | |
Мне трэба выязджаць адсюль, я гэта не перажыву». «Перажывеце. | |
Я аднойчы бачыў некалькі соцень нябожчыкаў, англічан, атручаных газам. І перажыў». | |
Я падаў руку Георгію і пайшоў у свой пакой. Там было цёмна. Перш чым уключыць святло, я міжволі глянуў на акно. | |
Потым прыслухаўся, што робіцца ў пакоі. У пакоі Пат. Яна спала. | |
Я падышоў да буфета, дастаў бутэльку каньяку, наліў сабе чарку. Гэта быў добры каньяк. | |
І добра было, што ён у мяне быў. Я паставіў бутэльку на стол. Апошні раз з гэтай бутэлькі піў Хасэ. | |
Я думаў пра тое, што лепш было б яго не пакідаць аднаго. Я быў прыгнечаны. | |
Няшчасце Хасэ заключалася ў тым, што ўсё гэта здарылася ў нядзелю. У будні дзень ён пайшоў бы на працу і, магчыма, неяк вытрываў бы. | |
Я выпіў яшчэ чарку. Не было сэнсу пра гэта думаць. Хто ведае, што чакае цябе самога. | |
Ніхто не ведае, ці не палічыць ён за шчасліўчыка таго, каго цяпер так шкадуе. | |
«Гэта ж добра». «Не». Яна абаперлася на локці. «Я не хачу так шмат спаць». «А чаму?» | |
«Бывае, што мне хочацца заснуць і праспаць пяцьдзесят гадоў». «Але ж ты не хочаш пастарэць | |
на пяцьдзесят гадоў?» «Не ведаю. Гэта можна было б сказаць толькі потым». | |
«Ты засумаваў?» «Не, наадварот. Я толькі што вырашыў, што мы апранемся, | |
пойдзем і выдатна павячэраем. Будзе ўсё, што ты любіш. І | |
Дзякуй богу. Я баяўся, што ты ў пасцелі. Яна прытулілася да майго пляча, пахітала галавой, | |
потым выпрасталася, сціснула далонямі мой твар і ўважліва паглядзела мне ў вочы. Ты тут. | |
Аж не верыцца. Яна пацалавала мяне асцярожна, сур'ёзна, пяшчотна, | |
нібы дакрануўшыся да нечага, баючыся, каб не разбіць. Адчуўшы дотык яе вуснаў, я задрыжаў. | |
Усё адбылося занадта хутка, і я не ўсведамляў яшчэ ўсяго. Я быў тут і не тут. | |
Я яшчэ быў у палоне язды, шуму матора і дарогі. Я адчуваў сябе як чалавек, які з халоднай ночы трапляе ў цёплы пакой. | |
Ён адчувае цяпло на скуры, ён успрымае яго вачыма, але сам яшчэ не сагрэўся. Мы ехалі хутка. |
End of preview. Expand in Data Studio
Заўвага — арыгінальнае аўдыё
Аўтар / Author: Эрых Марыя Рэмарк
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.
Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): eryh_maryya_remark_output
| Доўгасць аўдыё | 20h51m |
| Радкоў у датасеце | 4,897 |
Структура
Кожны радок змяшчае:
audio— арыгінальны аўдыёзапісtext— транскрыпцыяchunk_uid— унікальны ідэнтыфікатар
Дыктар / Speaker
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.911 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
Ліцэнзія / License
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.
- Downloads last month
- 9