Datasets:
audio audioduration (s) 6.18 13.5 | text stringlengths 19 100 |
|---|---|
Іаган Фрыдрых Шылер. Перакладчык Юрка | |
Гаўрук. Кубак. Балада. | |
«Гэй, верныя рыцары, світа мая, хто смела ў бездань нырне? | |
Залаты туды кубак кідаю я, і Харыбда яго | |
праглыне. Хто знойдзе мой кубак, з прадоння дастане, | |
той возьме яго сабе ў карыстанне». | |
Сказаў так кароль і ўзышоў на абрыў, | |
што над чорнай прорвай навіс, дзе вір шалёны шумеў і бурліў, | |
і кубак шпурнуў уніз. | |
«Хто кінецца ў мора? — яшчэ раз пытаю. — | |
Няўжо я адважных у свіце не маю?» | |
Прыціхлі, прымоўклі і чэлядзь, і знаць. | |
Няхай нас ратуе Бог. На дзікія хвалі | |
з кручы глядзяць, і ніхто з іх рашыцца не мог. | |
І ў трэці раз кароль запытаўся: «Няўжо тут натоўп баязліўцаў сабраўся?» | |
Але ўсе маўчалі, як і раней. І раптам знайшоўся смяльчак. | |
Рассунуўшы кола знямелых людзей, выходзіць шляхетны юнак. | |
Прыгожы паж наперад выходзіць, і ахнула світа, вачэй не адводзіць. | |
Ён скінуў плашч і над прорвай стаў. | |
Зірнуў на бурлівую плынь. Паток, што вір, | |
усмоктваў, глытаў, назад вяртаўся з глыбінь. | |
Разрэзваў з грукатам чорныя нетры, і пырскі фантанам віліся ў паветры. | |
І плёскат, і булькат, і клёкат, і шып, нібы стрэўся агонь з вадой. | |
І хвалі, уздыбіўшы ўспенены хіп, імкліва плылі чарадой. | |
Навокал усё бушавала, дрыжала, быццам мора | |
яшчэ адно мора раджала. | |
Нарэшце прыліў адступіў, адышоў, прыціх, наталіўшы гнеў, | |
і пашчу Харыбда ашчэрыла зноў, таемны раззявіла зеў. | |
І туды, як у лейку, з гулам і свістам вада палілася струменнем іскрыстым. | |
Але юнак апярэдзіў прыбой. Надзея на Бога ўсклаў і кінуўся ўніз | |
са скалы крутой, нырнуў і ў прорве | |
прапаў. І агарнула прыдворных трывога. | |
Шкада ўсім стала хлапца маладога. | |
І прорва стуліла свае берагі, здабычы адчуўшы смак. | |
І шэпт пракаціўся, поўны тугі: «Бывай, адважны юнак!» | |
Штось глуха шумела, пасля перастала, | |
і жудасная цішыня настала. | |
Каб нават карону ўкінуў ён і сказаў: | |
«Хто яе прынясе, таму і аддам і карону, і трон», — | |
адмовіліся б усе. Харыбда скарбаў сваіх не пакажа, | |
пра дзівы марскія ніхто не раскажа. | |
Нямала ахвяр праглынула яна, караблёў патрушчыла шмат, | |
не адзін чалавек з магільнага дна жывым не вяртаўся назад. | |
Тым часам прорва і зноў бушавала, | |
бліжэй і бліжэй падступала навала. І плёскат, | |
і булькат, і клёкат, і шып, нібы стрэўся агонь з вадой. | |
І хвалі, уздыбіўшы ўспенены хіп, бягуць адна за адной. | |
І мчацца з грукатам несціханым, і пырскі ў паветра | |
ўзлятаюць фантанам. І раптам бліснула нешта з вады. | |
То не лебедзь крыламі б'е, змагаецца з хвалямі | |
паж малады. Ён правай рукою грабе, а ў левай кубак высока трымае, | |
і крык захаплення над прорвай лунае. | |
Ён дыхае доўга, шчаслівы стаіць, хоць твар і збялеў ад пакут. | |
Народ на героя з пашанай глядзіць. | |
Ён жывы, ён з намі, ён тут. | |
Узрушаны двор пераможцу вітаў. Ён | |
укленчыў перад каралём і кубак падаў. | |
І кароль загадаў напоўніць кубак віном. Сама каралеўна хлапца частавала, | |
і сэрца яго ад любві раставала. | |
«Жыві і красуйся, магутны ўладар, — | |
найвялікшы дар, нябеснай літасці знак. | |
А там — жах і цемра, схавана глыбока адвечная тайна ад прагнага вока. | |
І вір мяне пацягнуў, павалок з нястрымнай сілай на дно, | |
а знізу сустрэчны імчаўся паток, і яны зліліся ў адно. | |
І так мяне біла, круціла, вярцела, я думаў, | |
душа адарвецца ад цела. | |
Але Бог не пакінуў мяне ў бядзе, не адвярнуў вачэй. | |
Заўважыў я выступ каменны ў вадзе і ўчапіўся аберуч хутчэй. | |
Там і кубак вісеў на галінцы карала, ненажэрная прорва яго не забрала. | |
Пада мною была пурпуровая глыб, нібы шлях у пякельную мглу. | |
Я ўбачыў безліч дзівосных рыб і між імі рыбу-пілу, | |
і зборышча гадаў агідных, мясістых паўзло, варушылася ў нетрах барвістых. | |
Саламандры, яшчары, змей вадзяны, пачвары звіліся ў клуб. | |
То клюшні тырчалі з шурпатай спіны, то востры высоўваўся зуб. І ўжо да мяне падплывала акула, | |
трапежніца кроў сваім носам пачула. І стала мне жудасна, ледзь не самлеў, | |
мой дух агарнуўся тугой. Ніхто не ўратуе. | |
Я ў прорве вісеў сам-насам са смерцю ліхой, | |
не чуючы добрага слова людскога, сярод страшыдлаў прадоння марскога. | |
І тут на мяне з багровай імглы накінуўся спрут-васьміног, прыцягвае, смокча. | |
Прэч ад скалы я рвануўся, трываць больш не мог. І вір падхапіў мяне ў тое ж імгненне і вынес наверх. | |
Бог паслаў мне збавенне». | |
Падзівіўся кароль. «Дагадзіў ты нам. Мы чулі цікавы расказ. | |
Кубак твой. Але ж я | |
і персцень аддам, у якім неацэнны алмаз, калі | |
зноў у падводнае царства адважна нырнеш ты і ўсё агледзіш уважна». | |
Каралеўну спалохаў бацькаў загад. «Калі ласка, | |
я вельмі прашу, зазнаў ён і так небяспекі шмат, не губіце жывую душу. | |
Не прымушайце юнага пажа, няхай хто з рыцараў храбрасць пакажа». | |
З усмешкай кароль на абрыў узышоў, | |
і кубак знік пад вадой. | |
«Калі ўдасца табе адшукаць яго зноў, | |
будзеш першым у свіце маёй. І будзе жонкай тваёю тая, | |
што гэтак шчыра табе спагадае». | |
І прасвятлела душа юнака, каханне адолела страх. | |
Румянцам палае ў красуні шчака, і слёзы ў яе на вачах. | |
І кінуўся хлопец у вір галавою, | |
каб шчасце знайсці ці пакончыць з сабою. | |
Прыбой наступае, бушуе, раве, і коціцца з шумам назад. | |
Глядзіць каралеўна: «Ён можа ўсплыве?» | |
А сэрца гаворыць: «Наўрад». |
End of preview. Expand in Data Studio
Кубак — арыгінальнае аўдыё
Аўтар / Author: Іаган Фрыдрых Шылер
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.
Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): iagan_frydryh_shyler_kubak_output
| Доўгасць аўдыё | 0h14m |
| Радкоў у датасеце | 102 |
Структура
Кожны радок змяшчае:
audio— арыгінальны аўдыёзапісtext— транскрыпцыяchunk_uid— унікальны ідэнтыфікатар
Дыктар / Speaker
| Кластар | speaker_03 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.89 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
Ліцэнзія / License
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.
- Downloads last month
- 13