Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 5.84 27.6 | text stringlengths 19 315 | duration float32 5.84 27.6 |
|---|---|---|
Памяці сына Жэні. Частка першая. Раздзел першы. | 10.01 | |
Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка. | 8.85 | |
Ля Птахавага пераезда дзве будкі, але адна даўно нежылая. Яна проста служыць сховішчам для рознага пуцейскага інструменту. | 12.03 | |
Некалі пераезд быў з шлагбаўмамі, вартаўніком, які жыў у другой будцы. | 8.86 | |
Але з таго часу, як насыпалі прамы пясчаны шлях і зрабілі галоўны пераезд у самім мястэчку, гэты згубіў значэнне. | 10.96 | |
Вартаўніка перавялі, шлагбаўмы знялі, машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, | 9.56 | |
зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. | 10.13 | |
Перабраўся сюды Сцяпан даўно, пакінуўшы стары бацькаў двор меншаму брату. Тут нарадзілася ў яго пяцёра дзяцей. Самы старэйшы сын, Міця, | 13.8 | |
радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы. Калі яму было тры гады, ён зваліўся з воза і зламаў левую нагу. | 11.03 | |
З таго часу Міця злёгку накульгваў. Другое дзіця, таксама хлопчыка, пераехаў цягнік. | 9.66 | |
Сцяпан Птах, мужчына вышэй сярэдняга росту, шыракаплечы, рабы, з чорнымі пукатымі вачыма, | 11.55 | |
па натуры чалавек неблагі. Крыўды ён не робіць нікому, калі не лічыць таўхатні і ляманту, што ўчыняе ва ўсіх мястэчковых крамах. | 12.68 | |
З мануфактурай, цукрам, а часам і з хлебам вузкавата, і каб што-небудзь здабыць, трэба выстаяць у чарзе. | 11.15 | |
Стаяць жа ў чэргах Сцяпану не выпадае. І калі ён, завітаўшы ў краму, натрапляе там на жаночы натоўп, | 9.13 | |
то не пытаецца, хто апошні, а лезе напралом да прылаўка, раскідваючы дужымі плячамі ўзмакрэлых жанок направа і налева. «Ірад рабы, — крычаць яму, — зноў прыляцеў!» | 16.76 | |
«За вамі хіба далікатна ўхопіш?» — ужо ля прылаўка гудзе абходчык прастуджаным басам. | 8.91 | |
Птах заўсёды крочыць па чыгунцы да сваёй будкі з дзвюма буханкамі пад пахай. Меней ён не носіць. | 10.22 | |
Сям'я не малая і патрабуе харчу. Зрэшты, у будцы Птаха пануе лад і парадак. Хлопцы гойсаюць у чорных кортавых штанах і сарочках, дзяўчаткі ў паркалёвых сукенках. | 16.059999 | |
Сваю абходчыцкую службу Птах шануе і нясе спраўна, але не дае маху і на старане. | 9.69 | |
Сена ён накашвае трошкі болей, чым трэба яго карове і цялушцы, і зімою мае за гэта барыш. | 10.38 | |
На пралётах уздоўж чыгуначнай лініі ў дадатку да сціплага заробку абходчыка лапушыцца бульба. Добра родзіць і проса, і ячмень, і мак. | 14.35 | |
Лес пад бокам. Прайдзі на захад якую-небудзь вярсту па чыгунцы або па пыльным шляху, які ляжыць побач, і тут табе сасновы бор, | 13.99 | |
дзе чарніц, брусніц і грыбоў не абярэшся. Трохі злева — змешаны лісцвяны лес, у якім пераважае альха і бяроза, і дол якога проста чырванее ад суніц. | 18.77 | |
А падайся ў балоцісты гушчар, дык маліны і ажыны процьма. | 9.56 | |
Лепшая ягада — Птахава. Першы грыб — таксама яго. Дзеці ўмеюць не толькі есці. Яны, нібы пчолы, цягнуць у хату. | 13.65 | |
Летняй раніцай, калі густы, як малако, туман яшчэ вісіць над палямі і чыгункай, з будкі выходзяць дзеці са збанкамі і кошыкамі. | 10.92 | |
Наперадзе, прыпадаючы на левую нагу, дыбае старэйшы, Міця. За ім два хлопчыкі амаль аднолькавага росту, Адам і Пятрусь, і дзве дзяўчынкі, большая Каця і меншая Таццяна. | 16.23 | |
Дзеці ідуць чародкай, як гусі. Птах яшчэ забяспечвае станцыю венікамі і мётламі. За гэта асобная плата. | 12.77 | |
Не такая высокая, але яе хапае, каб справіць шкалярам новыя сарочкі і штаны. | 8.62 | |
Вопратку і абутак шкаляры зарабляюць сабе самі. Птах не п'е. Выпівае толькі з адным чалавекам — | 11.15 | |
леспрамгасаўскім шафёрам Іванам Гусоўскім. Для Івана ў хаце заўсёды хаваецца паўлітэрка. | 10.97 | |
І Гусоўскі ніколі не мінае будкі, калі едзе гружаны з лесу. «Адчыняй!» — крычыць ён, спыняючы машыну. І незалежна ад таго, выходзіць хто-небудзь з будкі ці не, | 15.65 | |
Іван скідае некалькі грабовых плашак пад сасну. Ён шчыра клапоціцца аб тым, каб Птах зімой не замёрз у сваёй каменнай будцы. | 13.35 | |
Вечарам пры апошнім рэйсе Іван спыняе машыну, заглушае матор і заходзіць да Птаха на аганёк. У гэты час і распіваецца паўлітэрка. | 14.46 | |
«Болей ста пяцідзесяці шафёру не паложана, — гаворыць Іван, адводзячы Птахаву руку з бутэлькай. — | 9.1 | |
Разаб'ю машыну, траплю за дрот. А я яшчэ малады, мне жыць трэба». Івану, | 9.29 | |
ладнаму, шыракатвараму дзяцюку, пад трыццаць, але ён не жэніцца. Нямае ні свае хаты, | 10.99 | |
ні сталага месца жыхарства. Кідаюць яго з участка на ўчастак, і ездзіць ён па ўсіх дарогах раёна. | 9.67 | |
Але Птаху займець хату памагае. Не толькі грабовыя плашкі скідае Іван ля пераезда. | 10.09 | |
А прыцемкам, калі не цікуе чужое вока, і сасновыя бярвенні. Гэтыя бярвенні Птах перацягвае ў свой дворык, | 11.61 | |
хавае пад сухім бульбоўнікам, а калі іх набіраецца з дзясятак, з дапамогай таго ж самага Івана перапраўляе на бацькава дворышча. | 12.97 | |
Старэе ён сам, растуць дзеці, а служба і будка не вечныя, трэба думаць і пра ўласны прытулак. | 9.63 | |
Бярвенняў і плашак Іван не скідае толькі тады, калі побач з ім у кабіне сядзіць леспрамгасаўскі прыёмшчык Крамер, | 10.55 | |
высокі, маўклівы, з шэрым насатым тварам. Прыёмшчык усё-такі начальства, і яго трэба асцерагацца. | 11.52 | |
Увогуле птахава сядзіба на вясёлым месцы. Люду тут паварочваецца за дзень процьма. Яшчэ на золку | 10.64 | |
паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы. Ідуць кожны па сваёй патрэбе: хто па ягады, хто па грыбы, | 9.76 | |
хто нарваць мяккага вішу на сяннік, а хто неўзаметку, патаемна ад лесніковага вока | 11.79 | |
ўкасіць між кустоў якапу сена. Гадзін у восем з рогатам і крыкам падыходзіць да пераезда рамонтная брыгада. | 10.18 | |
Пуцейцы спыняюцца, грузяць на ваганетку інструмент, рэйкі, шпалы і крочаць далей. Яшчэ праз гадзіну валам валяць тыя, хто мае нейкі інтарэс у мястэчку. | 18.360001 | |
Калгаснікі на фурманках вязуць нарыхтоўку: свіней, малако ў бліскучых бітонах, гародніну і садавіну. | 10.01 | |
Пешыя найбольш спяшаюцца па асабістых патрэбах: прадаць яйкі і сушаныя грыбы, да пракурора ці ў райвыканкам са скаргай, у амбулаторыю да ўрача. | 14.64 | |
Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія, можа, упершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі. | 12.55 | |
У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім, безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага | 9.61 | |
ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаваная жалезнымі абручамі драўлянае вядро. | 8.8 | |
Пад сасной абуваюцца маладзіцы і дзяўчаты, якія, шануючы абутак, дагэтуль ішлі босыя. Тыя, хто едзе, кіруюцца звычайна пыльным шляхам, | 12.28 | |
а пешыя стараюцца збочыць на прасёлкавую дарогу, што весела віецца між жытоў і ячмянёў. | 9.15 | |
Пад поўдзень сутыкаюцца два дваротныя патокі. Местачкоўцы вяртаюцца з лесу, вяскоўцы з мястэчка. | 12.03 | |
Гадзінам к пяці завяршае свой рабочы дзень стомленая і цяпер не вельмі гаманкая рамонтная брыгада. | 10.7 | |
Яна згружае інструмент, пакідае некалькі гнілых шпал абходчыку на паліва і трымае цвёрды кірунак на станцыю на спачын. І наступае цішыня. | 17.82 | |
Цішыня гэтая, вядома, не надоўга. На ўсход і захад амаль праз кожныя поўгадзіны | 8.49 | |
па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі. Цягнікі розныя: таварныя і пасажырскія, | 9.8 | |
доўгія да сарака вагонаў з двума лакаматывамі ў галаве, і кароткія — паравоз і два-тры вагоны. | 9.6 | |
Адны цягнікі праносяцца паўз будку як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы зялёнай вуліцы. | 12.99 | |
Другія, ведаючы, што станцыю ім сходу не праскочыць, ужо ля будкі пачынаюць замаруджваць бег, колы іх вагонаў гучней ляскочуць на стыках, | 14.65 | |
а кандуктар, які да гэтага сядзеў на тормазе задняга вагона, устае і працірае запарушаныя пылам вочы. | 10.11 | |
Калі Сцяпан Птах на абходзе, пры набліжэнні цягніка ён збочвае з каляі на край насыпу, дастае з футляра жоўты сцяжок і трымае яго над галавой да таго часу, пакуль не праносіцца апошні вагон. | 17.370001 | |
І заўсёды ў такія хвіліны яго твар сур'ёзны. Да цягнікоў у будцы прывыклі не толькі людзі, а і жывёла. | 11.26 | |
Пярэстая абходчыкава рагуля, якая пасецца ля чыгункі, зачуўшы гул цягніка, адыходзіць ад палатна ўсяго на два-тры метры. Цялушка, | 13.51 | |
па нявопытнасці, адбягае трохі далей. Не могуць прызвычаіцца да жалезнага груку толькі птушкі. | 10.24 | |
Дзе б яны ні сядзелі — на сасне, у кустах, на тэлеграфным дроце, — часцей за ўсё пры набліжэнні цягніка ўзлятаюць у паветра. | 12.1 | |
Вечарам, калі спадае летняя спёка, на пераездзе паяўляецца палявы вартаўнік Кузьма Шнапс. | 9.81 | |
Прозвішча ў Кузьмы інакшае, але яго лепш ведаюць пад гэтым, і ён не крыўдуе, калі яго так завуць. | 8.82 | |
Шлях Шнапса да сваіх уладанняў заўсёды ляжыць праз птахаў пераезд. «Жывеш, Сцяпан?» — вітае ён абходчыка. | 12.17 | |
«Жыву. А што мне зробіцца?» «Ну, то жыві! Толькі як ты трываеш у такім груку і тлуме? Я б і дня не сцярпеў. | 13.45 | |
Вось пайду, лягу пад капу, і ўся мая служба. Не пачую ні дудкі, ні шмуткі». | 8.73 | |
«Табе тваё, а мне маё. Ды і ціха тут. Поезд прайшоў і няма. | 8.8 | |
Лепей тут, чым у сяле. Бабы не сварацца, чыстае паветра, спакой». «Хм, можа, і праўда. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах, — | 15.68 | |
яе ж у вас столькі прападае. А я табе к зіме трохі газы прызапашу». | 8.87 | |
«Можна падкінуць». Пра што могуць гаварыць два вартаўнікі, з якіх адзін усю ноч будзе | 8.82 | |
хадзіць па рэйках, а другі, па-старэчаму накрыўшыся з галавой кажухом, спаць пад стогам? | 8.77 | |
Пра хлеб, пра надвор'е, пра мануфактуру, пра тое, што жыць на свеце яшчэ не так-та лёгка. | 12.18 | |
І стаіць у часе такіх гаворак над тасмужанымі палямі, над чыгункай вялікая вячэрняя цішыня. | 12.44 | |
У сонечную летнюю пару, калі ўсё наваколле спавіта тонкай пялёнкай сіняватай смугі, мястэчка з птахавага пераезда здаецца надзвычай прыгожым. | 15.05 | |
Атуленае садамі і прысадамі, яно ўяўляецца зялёным востравам сярод залацістага збожжавага разліву. | 10.11 | |
Адзін толькі будынак выразна выдзяляецца на гэтым востраве — школа. Яе малочна-белы гмах вышэй хаты магазінаў, | 10.1 | |
вышэй самых высокіх таполяў і ліп, і таму міжволі прыцягвае ўвагу кожнага, хто дабіраецца да мястэчка. | 10.47 | |
Міця любіць глядзець на школу. Ён ведае месца, з якога яна відаць найлепш. Месца гэтае — грудок пад сасной. | 13.53 | |
Хлопец аблюбаваў яго яшчэ тады, калі школу толькі пабудавалі. І ходзіць Міця пад сасну заўсёды з кнігай. | 10.98 | |
Год назад, калі Міця закончыў сем класаў, бацька спытаў: «Што будзеш рабіць далей? | 8.49 | |
Я вучыўся толькі дзве зімы і нічога, сям'ю кармлю. Можа і табе хопіць навукі?» | 11.4 | |
Пайду ў інстытут. Ты мне, тата, памажы гэтыя гады. Летам гуляць не буду, паступлю ў рамонтнікі. | 10 | |
Сцяпан Птах з павагай зірнуў на старэйшага сына, худзенькага, шчупленькага, які разважаў так па-даросламу. | 9.58 | |
«Добра, сын», — прамовіў ён, адварочваючыся і стараючыся праглынуць горкі камяк. «Ты, мабыць, мудрэй за бацьку. Не журыся, хлеба хопіць». | 17.98 | |
Бацьку Міця сказаў праўду. А наогул ён зацяты хлопец і сваімі планамі дзеліцца не з кожным. | 9.29 | |
Магчыма, на яго характары пакінула свой след ранняе калецтва, жыццё наводшыбе. | 8.89 | |
Тым не менш, ёсць у Міці сябры. І яны любяць прыходзіць у будку пад сасну. Найбліжэйшыя з іх — | 10.07 | |
Іван Лобік і Нупрэй Гіль. Дружаць яны даўно. Хлопцы вучацца ў дзясятым класе, Міця ў дзявятым. | 9.16 | |
Калі пачынаўся навучальны год, Міця быў толькі ў восьмым, адстаючы ад таварышаў на цэлых два класы. | 9.51 | |
Да апошняга месяца ніхто, акрамя Лобіка і Гіля, не ведаў, што Міця, вучачыся ў восьмым, самастойна рыхтуецца за дзявяты. | 14.26 | |
Хлопцы трымалі тайну надзейна. Іван памагаў па матэматыцы, прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў, як мае быць. | 11.8 |
Аўтар / Author: Іван Навуменка
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 10,661 |
| Працягласць | 34 гадз 47 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.937 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.