Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.15
15.1
text
stringlengths
45
176
Але дождж па-ранейшаму шамацеў так заўзята, што ў ягоным шуме дазвання раставала таканне старых ходзікаў.
У цеснаватай леснічоўцы было сутонна і плаваў слабы пах мяты і яшчэ нейкіх сухіх зёлак, што пучкамі віселі на шасткоў цёмным надпеччы.
Аднак цяпер людзі тут былі. Двух зусім маладых і двух старэйшых мужчын у аднолькавых шэрых світках без шнуроў і ў высокіх да каленяў ботах
Яго правая рука была на тальмаху. Апроч таго, у леснічоўцы быў пяты.
І ён ужо ні на каліва не выдаваў на паляўнічага, бо на ім ладна сядзеў цёмна-зялёны мундзір з чырвонымі пагонамі капітана імператарскай арміі.
На абымшэлым зрубе вісеў на кароткай дзіде, апускаючыся краем да самага долу, абцёрханы бела-чырвоны сцяг.
Людзі па чарзе выходзілі, цалавалі яго, хто стоячы, хто на каленях, і знікалі за стаўбурамі змрачнаватых вечыстых ялін, што цесна абсталі галявіну.
Знячэўленая каманда ўнутранай варты супраціўлялася адчайна, але нядоўга. Паўстанцы ўзялі цэйхгаўз, казармы і скарбоўню і без ніводнага стрэлу занялі інстытут.
Камандаваў паўстанцамі высакалобы цёмна-русы чалавек у канфедэратцы, з навіслымі над вузкімі вачыма бровамі і прычасанымі да нізу вусамі.
Ён меў блізу сарака гадоў, адно плячо трымаў вышэй другога і адзываўся на мяно Тапор.
Тапор перасмыкнуў плячыма, саскочыў з параконкі, на якой стаяў, і аддаў атраду загад рыхтавацца да выступу.
Неўзабаве мяшчане, што сядзелі па хатах, цікуючы на вуліцу праз фіранкавыя візурэнкі і шчыліны неадшчэпленых ваканіцаў, зноў пачулі стрэлы.
Паўстанцы аддавалі вайсковую пашану сваім забітым. Іх хавалі пад маладымі бярэзінамі на высокім рачным беразе.
Часу збіваць труны не ставала, і сяброў па зброі аддалі зямлі загорнутымі ў рэквізаваныя персідскія дываны.
Тапор вёў свае сто пяцьдзясят шабляў і стрэльбаў на злучэнне з атрадам Касы.
Паўстанцы мелі загад захапіць магілёўскі артылерыйскі парк і прабіцца на захад. Узяцце Горак было іх першым і апошнім поспехам.
У кожнай вёсцы паўстанцы збіралі сялян і чыталі маніфест аб надзяленні зямлёй і скасаванні паншчыны.
Але з дня ў дзень гэты паход усё больш нагадваў кружлянне аточанага лаўцамі звера.
Аршанскі і Крычаўскі атрады ўжо былі разбітыя, і камандзір аршанцаў Будзіловіч чакаў у фартэцы расстрэлу.
але кінутыя супраць атрада чатыры рэгулярныя роты і два дзясяткі казакоў з гарматаю шчыльней і шчыльней сціскалі сваё кальцо.
Каб адрэзаць мяцежнікам шлях за Дняпро, усе паромы і чаўны былі пераведзеныя на правы бераг, і пры іх стаялі сялянскія варты.
За спайманне паўстанца са зброяй мужыкі атрымлівалі ад бацюхны-цара пяць рублёў. За бяззбройнага — тры.
Учора на світанні, пусціўшы карнікаў па падманным следзе, Тапор пераправіўся цераз Проню і спаліў за сабою паром.
Аднак надзея на тое, што атрад прарвецца ў менскія лясы, пагасла ўжо і ў самых адважных сэрцах.
Сёння каля гэтай леснічоўкі Тапор, сапраўднага імя якога не ведаў, пэўна, нават ягоны ад'ютант, звярнуўся да інсургентаў з кароткім словам.
Паўстанцы мусяць ратаваць сябе дзеля далейшага служэння справе. Выйсці з акружэння можна толькі невялікімі купкамі.
У роўным камандзіравым голасе не было ні разгубленасці, ні паняверкі. Так мог гаварыць чалавек, які
да астачы выканаў абавязак перад сваімі людзьмі і можа памерці або жыць далей з чыстым сумленнем.
Вольны слухач земляробчага інстытута Сокалаў з прастрэленаю рукою і камандзір ужо неіснага першага ўзвода, студэнт Восіп Антановіч.
Яны апынуліся заадно не таму, што сябравалі. Калі не лічыць прыяцельскіх дачыненняў камандзіра і ад'ютанта, гэтыя чацвёра былі проста таварышы па зброі.
Іх аб'яднала, можа, і не ўсвядомленая яшчэ на ўсю глыбіню думка, што пакуль яны разам, працягвае жыць атрад.
у якой адзін паўстанец быў забіты напавал, а другому куля трапіла ў жывот, і яго давялося пакінуць у доме станцыйнага наглядчыка.
Лёс палоннага, які не атрымаў ані драпіны, дагэтуль заставаўся невырашаны.
а дождж і не думаў сціхаць. Ён паліваў саламяныя стрэхі пустога хлява і адрыны, ля якой прыткнулася кінутая паўстанцамі фурманка,
Неба над леснічоўкаю было цяжкое і беспрасветнае. У такія вось хвіліны, пад такім небам,
людзей апаноўваюць самыя змрочныя і безнадзейныя думкі. Тым больш, калі побач ходзіць смерць.
А па аднаго яна можа прыйсці зусім хутка, бо ён біўся супраць чацвярых астатніх і забіў іх паплечніка, а можа, і двух, таму што паранены ў жывот таксама мог памерці.
адчуў гэтую неабходнасць ад'ютант Міткевіч, прысадзісты гарбаносы чалавек з рудымі бакамі і барадою і невыспаным тварам.
Першыя за паўгадзіны словы сказаў, хоць і быў маўкліўцам, менавіта ён. «Мне згадаўся мой дзед па кудзелі.
Стары любіў паўтараць, што ў любым становішчы найперш трэба паесці».
Бадай, адно цяпер яны ўспомнілі, што ў іх ад раніцы не было ў роце ні макулінкі. Усе скінулі здранцвенне і неяк пажвавелі,
толькі палонны па-ранейшаму абыякава сядзеў на адзіным у хаце крэсле, зробленым з нязграбнаю прэтэнзіяй на панскасць.
Але калі Тапор рукою запрасіў яго да стала, палонны таксама нібы ачуўся і без угавораў падсеў бліжэй.
Антановіч піў, закінуўшы русую галаву, на тонкай шыі перакочваўся востры коўцік. «Вы забыліся, што мы не на банкеце», —
заўважыў камандзір, калі юнак адарваўся ад біклажкі. Чыстая, смуглявая шчака Антановіча ўспыхнула,
але ён перамаўчаў і перадаў біклажку параненаму. Той нязграбна ўзяў яе здароваю рукою і адно памачыў вусны.
Бацькі параненага, дваццаць гадоў таму ахрысціўшы сына Апалонам, яўна спудлавалі.
Ягоны непрыгожы шырокі твар з рэдкімі, быццам вышчыпанымі вусікамі і цельпукаватае цела настолькі не адпавядалі імю, што яно ўспрымалася амаль як насмешка.
Толькі вочы Сокалава былі на дзіва гожыя сваёй глыбокай сінечай, у якой свяціліся
дабрыня і спагада. Тапор цераз стол падаў біклажку палоннаму.
«Няхай жыве хрысціянская міласэрнасць», — з іроніяй прамовіў той. «Чалавека накормяць, напояць, а потым…» І ён не дагаварыў.
Сокалаў пазіраў на капітана са спачуваннем, а расчытаць пачуцці Тапара і ад'ютанта на іхніх непарушных тварах было немагчыма.
Пасля падмацунку паранены заняў сваё месца на бурносе, Тапор і ад'ютант вярнуліся да вокнаў, а студэнт прываліўся плячыма да сцяны
і задрамаў. Сон сцёр з ягонага аблічча змрочнасць, пухлаватыя вусны кранула
дзіцячая ўсмешка. Грымець зноў пачало бліжэй. Навальніца вярталася.
Знячэўку пярун разадраў роўны шум дажджу недзе зусім побач, і Антановіч здрыгануўся і расплюшчыў вочы.
Юнак адразу ўспомніў, дзе ён, і ўсмешка пагасла, як кволая цяпельца пад парывам ветру.
«Ведаеце, што мне прыснілася?» — са зласлівай маркотаю спытаў ён пасля нядоўгага маўчання. «Тое, што здарылася роўна год назад».
«Не сказаў бы, што мы ўсё зразумелі», — не адрываючыся ад свайго занятку, азваўся камандзір, які чысціў на каленях рэвальвер.
«Я ведаю, грамадзянін Тапор, вам будзе смешна, але мне хочацца гаварыць пра гэта. Я буду расказваць і смяяцца разам з вамі», — з нейкім хваравітым імпэтам сказаў юнак.
«Дык вось, год таму, якраз такой парою, — гаварыў ён, — мы наладзілі фэст з манеўрамі. Які быў час, панове!
Сабраліся ў фальварку за дзве вярсты ад горада, спачатку спявалі гімны, казалі прамовы, потым практыкаваліся ў стральбе.
Здагадайцеся, якія ў нас былі мішэні?» Антановіч абвёў таварышаў ганарлівым позіркам.
«Расейскія гербы. Мы стралялі ў расейскія гербы. Таму, хто з пяцьдзесят крокаў трапіў арлу з двух стрэлаў у абедзве галавы,
панна Гелена падносіла келіх свянцонай вады. Панна Гелена таксама страляла разам з намі». Пачуўшы гэтае імя, Сокалаў заварушыўся,
ямчэй уладкоўваючы параненую руку. Палонны заўважыў яго рух і глянуў на Сокалава з цікавасцю.
«А потым феерверк!» — студэнт на момант заплюшчыў вочы. «Але самае вясёлае было пасля. Па дарозе дамоў знайшлі на ўскраіне
пляцень, сажняў на пятнаццаць, далі залп і ў адзін міг узялі гэтую фартэцу прыступам. Уяўляеце?
І тут, быццам з-пад зямлі, з'яўляецца гэты пісклявы таўстун Іверсон, наш наглядчык.
Пакуль ён абяцаў нам самыя страшэнныя пакаранні ад імя дырэкцыі, мы яшчэ цярпелі. Аднак, калі стаў гразіцца ад імя гасудара імператара,
ужо не стрывалі. Э-э, вы калі-небудзь бачылі, як вядуць у хлеў натурыстага маркача? Конча цягнуў яго за гальштук,
а я паганяў дручком. Праз два месяцы прыехала следчая камісія.
Але сведкаў не знайшлося, і гер наглядчык застаўся з носам. Які быў фэст, панове!
Хай бы ён доўжыўся вечнасць». «Хай бы вечнасцю стаў дзень, калі горад быў нашым», — падаў голас паранены.
«Вы памятаеце, як нас прымалі ў прафесара Жабенкі? — жвава падтрымаў яго студэнт. — Як панна Гелена з сястрой танцавалі нам польку?»
«Я мяркую, ваш Іверсон ужо данёс і на іх», — зазначыў Тапор. «Усяго пяць дзён таму… Няўжо толькі пяць дзён?»
Антановіч нібыта не чуў апошніх камандзіравых слоў. «Гэты ўздым, і перамога, і думкі, што ўсё яшчэ наперадзе, пяць дзён… А цяпер?»
«Я не супраць таго, каб вы займаліся прыемнымі ўспамінамі, але ўлічыце, што мы не адны».
Сустрэўшы ўладны пагляд камандзіра, ён асекся. Аднак яго гарачая кроў таймоўвалася неахвотна.
«І ўсё ж мы недарэмна ўзяліся за зброю. Недарэмна!» — зноў загаварыў Антановіч праз хвіліну. Ён імкнуўся пераканаць, відаць, не столькі таварышаў,
«Ні ў Літве, ні ў Польшчы нашы войскі не ўзялі больш ніводнага горада!» — з выклікам адказаў Антановіч, і паранены зухвалаю кіўнуў яму.
«Магу толькі паўтарыць свае папярэднія словы», — стамлёна прамовіў Тапор. «Зрэшты, я не вінавачу вас. У
вашым вяку чалавек адгукаецца на прыгожыя заклікі хутчэй, чым на голас уласнага розуму».
Паранены чамусьці насцярожыўся. «Якія? Вы чулі, як трапіў у атрад Арліцкі? Цяпер я магу адкрыць яго таямніцу.
«Каханне як аснова палітычных поглядаў. Або як пазбавіцца ад жаніха. Панове,
вы дазволіце мне далучыцца да размовы? Можаце лічыць гэта маім апошнім жаданнем».
Ён гаварыў вясёлым, бесклапотным тонам, які дазваляў прыняць ягоныя словы за жарт. «Ніхто не мае права адмовіць чалавеку
ў апошнім жаданні», — прымаючы тон палоннага, адказаў Тапор. «Між іншым, — заўважыў ад'ютант, звяртаючыся да Антановіча, —
Студэнтавы вусны скрывіла пагардлівая ўсмешка. «Мне заўсёды здавалася, што ён у любы момант можа перабегчы ад нас на баль да Беклямішава».
Словы юнака прыглушыў удар грому, але палонны пачуў іх. «Пане Антановіч, вы згадалі тут імя нашага губернатара.
Вам вядома, дзе яго дастойнасць зрабіў сабе кар'еру?» «У паліцыі», — пазіраючы не на Крыніцкага, а некуды ўбок, адазваўся юнак.
«А ці вядома вам, што ў маладыя гады ён маліўся на Фур'е і праходзіў па справе Петрашэўскага?
Вось што робіць час з гарачымі галовамі». Студэнт спыніўся насупраць палоннага
і паклаў руку на рэвальвер. «Гэта падобна на здзек!» — з пагрозаю прамовіў ён. «Грамадзянін Антановіч».
У гэтым хлапчукоўскім выбрыку было нешта настолькі адчайнае і шчуллівае,
што халодныя камандзіравы вочы пацяплелі. «Магчыма, — з нечаканай мяккасцю сказаў ён, — але не тут.
Тут у нас нічога не атрымаецца. Гіблая справа.
Калі хто-небудзь з гэтых рэвалюцыянераў трапіць мне да рук, даю вам слова павесіць яго на першым прыдатным суку.
У касы было дваццаць хлопаў, — сказаў Антановіч. «А дзе яны падзеліся праз два дні?» — суха спытаў Тапор.
Мужыкі хочуць, каб зямля належала ім. А такога паўстання нашы паны баяцца,
End of preview. Expand in Data Studio

AudioSet Pipeline Output — арыгінальнае аўдыё

Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): knihi-be-arlou_piac_muzcyn_u_lesnicoucy_output

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
13