Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
9.18
15
text
stringlengths
43
147
я безгрэшны. Але дзеля вашай усмешкі я гатовы стаць на калені. Што?
О, богі, як да вас магла прыйсці такая думка? Пасля ўсяго, што было ўчора…
ну проста сабраліся ў палкавога камандзіра. Яго вялікасць зацвердзіў загад на двух афіцэраў, некалькі келіхаў шампанскага за сяброўскім сталом.
Божа мой! Ну, вядома, праўда, ну. Ды я кожную хвіліну дзякую небу за тое, што паслала мне вас.
Страшна нават уявіць, што мог бы не трапіць на гэтыя манеўры, застацца ў сталіцы. А!
Падымаюся, падымаюся, вядома, не, ну хіба можна адмовіцца ад вашага запрашэння?
Ды і сказаць па шчырасці, цэлы дзень у роце, апрача шампанскага, ні расінкі.
М-м-м, які стол, пані Людвіка! Зараз я зноў кленчу. У гэтай іпастасі вы таксама геній.
Даруйце мне гэтую экзальтаванасць. Вы ведаеце, што ў шампанскага тут алібі. Я
Ну, у такім разе прашу ваш лафітнік. З вашага дазволу я што-небудзь больш грубае. Калі не памыляюся, гэта той самы
паштэт з рыжыкамі. Геніяльна! Першы тост — за вас! За вас і за цудоўны месяц, які ў нас
наперадзе. О, пані Людвіка, не мучце мяне. Я кажу пра наш першы месяц.
Ну хіба мы ўчора пра ўсё не дамовіліся? На Каляды прыедзеце да мяне ў першапрастольную. М-м,
вядома, найперш да сына. Як цудоўна, што вы адправілі яго ў пансіён менавіта ў Маскву.
Марыя Ярмолава. Не, актрысы існуюць для мяне цяпер толькі на сцэне.
І наперадзе ў цябе толькі імжа, гразкая дарога, голыя палі і безнадзейнасць. І раптам,
ужо тады, калі ўпакорыўся лёсу і гэтай дарозе з яе вечнай, усеабдымнай самотай, тады наперадзе, недзе за мокрымі прысадамі,
тое, што ўжо бачыў. О, ну што вы! Я… я не магу вас пакрыўдзіць ні словам,
ні нават думкай. Я хачу сказаць, тое, што цяпер адбываецца, ужо жыло ва мне, як светлая надзея. Не толькі вы.
Вашы цудоўныя валасы, вашы вочы, рукі, радзімка на мочцы маленькага вушка, мне здаецца…
сентыментальным. Даруйце, дарагая, я не пытаюся, што здарылася з вашым мужам,
Але я не хачу нічога ведаць. Я не хачу, каб паміж намі нехта быў.
Нават у… у мінулым. Дзякую, з вялікім задавальненнем. Усё, да чаго дакранулася ваша рука… Я паўтараюся, але
Пішчыкава. У яго свой набор прыкметаў цывілізацыі. Напэўна, я замучыў вас прызнаннямі.
Я і сам адчуваю, што, калі гэтыя словы паўтараеш, яны губляюць свой залаты запас.
дзякую. Проста цуд. Выбачайце, м-м, на чым я спыніўся?
І што вы думаеце? Прапаршчык, якому ўручылі загад, вядома, навічок, толькі з кадэцкага корпуса, ледзь не загнаў каня, але
шампанскае здабыў. Потым, калі ўсё раскрылася,
Прычым не проста спатканне, а такое, калі ўсё можа вырашыцца. А ён па сваёй маладосці і ад хвалявання так выпіў,
што не толькі не ў стане з'явіцца сам, нават чыркануць колькі слоў не можа. Тады мы ўсе разам
ствараем, ну, ну проста геніяльны ліст. А Пішчыкаў
перапісвае, вядома, почыркам нашага закаханага. Э, я не стаміў вас, дарагая? Але ж вы памятаеце,
пра што б я ні казаў вам, усё роўна… І вось назаўтра ў той дамы не тое, каб хоць нейкая крыўда,
яна перажывае нешта незямное, яна гатовая ехаць за абраннікам на край свету. Э, дарэчы, яны пажаніліся.
А аднойчы яго ўнікальныя здольнасці прыдаліся нават у справе дзяржаўнай, у час мяцяжу. М-м,
не-не, не буду стамляць вас, пані Людвіга, тым больш гісторыя не з самых вясёлых.
Што вас здзівіла? Так, дарагая, у гэтым краі я не ў першы раз. Дзесяць гадоў таму, э,
з вашага дазволу, няма слоў, ну. Тут, дарагая, засталася мая
не можа не падабацца. Міцкевіч? А я люблю Фета. Можа таму, што ён таксама афіцэр.
мы з ім знаёмыя. Нават пілі на брудэршафт. А сустрэліся пры вельмі цікавых акалічнасцях. Уявіце сабе,
Думаю, іх дзеці павінны багаслаўляць яго. Ён справіўся з загадам бліскуча.
Падзякуем за гэта Усявышняму. Хіба змаглі б мы з вамі, дарагая, сустрэцца, калі б…
я ўсё ж пастараўся б пазбегнуць такіх слоў. Ёсць сітуацыі, калі… Вы настойваеце?
Ну, зразумела. Гэта былі лісты не простых мяцежнікаў, але тады, калі дваране ўжо падпісвалі
вернападданніцкія адрасы гасудару імператару, трое, ну, гэтыя трое…
Добра, пані Людвіка. Шчыра кажучы, я ўражаны. Але я не магу вам адмовіць.
Э-э, хачу толькі, каб вы зразумелі. Ішла вайна. Быў загад самога начальніка краю, яго з'яцельства графа Мураўёва.
Няхай будзе яму зямля пухам. Да Міхаіла Мікалаевіча можна, вядома, ставіцца па-рознаму. Але я перакананы, што не прызнаваць яго дзяржаўную мудрасць
могуць адно недалёкія людзі. Калі б не яго розум і воля, гэта, гэта разумелі ўсе, нават Некрасаў
са сваёй нестомнай, з дазволу сказаць, сатырычнай музай. Нават гэты ці то ліберал, ці то рэвалюцыянер
прысвяціў яго сіяцельству оду, між іншым, даволі бяздарную.
і слухаць яго прамову перад дэлегатамі мясцовага дваранства. Я добра запомніў ягоныя словы.
«Забудзьце наіўныя летуценні і мары, панове. І памятайце, што калі вы не станеце тут па сваіх думках
і пачуццях адданыя прастолу, вы будзеце іншаземцамі і павінны пакінуць край».
Асмелюся выказаць надзею, што гэтыя словы блізкія і вам, блізкія сваёй мудрасцю.
Ваш сын, якому я мару замяніць бацьку, вучыцца ў пансіёне ў Маскве, а не ў Варшаве.
Ён лічыў, што адна школа, зразумела, расейская, зробіць больш за цэлую армію.
Дарагая, мы загаварылі з вамі на тэмы, якія, далібог, дрэнна стасуюцца з нашым вечарам
і з маімі пачуццямі. Можа, нарэшце, што было ў тых лістах?
Пані Людвіка. Ну што маглі пісаць фанатыкі, якія насмеліліся кінуць выклік гасудару-імператару, а значыцца, і самому Богу?
Прапускаючы такія лісты, мы, па сутнасці, самі прыхтавалі новых бунтаўшчыкоў. Не, ну калі вы,
калі вы настойваеце… Ай, я ўжо, здаецца, казаў. Іх было трое.
Адзін з лістоў я асабліва запомніў, бо ён, як высветлілася, уявіце сабе, быў напісаны польскімі літарамі на гаворцы
тутэйшых мужыкоў. Гэтаксама, як выдаваў свае падбухторскія лісткі
так званы камісар Гарадзенскай губерні Вікенці, Вікенці… А, зрэшты, сутнасць не
ў прозвішчы, якое раней ці пазней, але непазбежна забудуць. І вось аўтар таго, так бы мовіць, мужыцкага ліста
вы памыляецеся, не Вялікай Польшчы, а з дазволу сказаць, нейкай Беларусі.
Гэтыя мясцовыя сепаратысты, на шчасце, іх у прыродзе, прынамсі з гэтага боку Урала, відаць, ужо не засталося,
вельмі небяспечныя. У тым сэнсе, што Расеі для выканання яе высокай гістарычнай місіі яшчэ адзін,
да таго ж штучна створаны народ, зусім непатрэбны. Лішні народ — лішнія праблемы.
З вашага дазволу. А, вам таксама? З задавальненнем. І вось што. Калі мы ўжо так шчыра гаворым, цікава, уявіце сабе, пані Людвіка,
Пішчыкаў, гэты не абцяжараны прынцыпамі цынік, спачатку адмаўляўся. Адмаўляўся пусціць у ход свой талент, спасылаючыся на…
А! Думаю, гэта была звычайная прыхамаць. Але загад ёсць загад. Вы не памыліліся.
Лісты, тыя, што меркавалася адправіць замест арыгіналаў, былі ўжо недзе падрыхтаваныя.
Заставалася толькі перапісаць іх адпаведным почыркам. Вядома, нашы падапечныя пісалі, што зрабілі фатальную памылку,
прызнаюць усю марнасць і непатрэбнасць барацьбы, заслугоўваюць самага суровага пакарання.
Не, не. Па пошце вырашылі не, не, пошце вырашылі не давяраць.
Усе лісты адрасатам даставілі афіцэры. Э, скажу шчыра, сярод іх быў і я.
Так, м-м, так, і ўручыў асабіста. Магу вас запэўніць, талент Пішчыкава зрабіў яшчэ адзін цуд.
Пані Людвіка, мне здалося, што вы… Вам блага?
Дзякаваць Богу. Можа, вады? Добра, але ў такім разе я
дазваляю вам толькі маленькі глыток. Мне не падабаецца колер вашага твару.
Можа, нарэшце пакінем гэтую тэму? Што было з тымі трыма?
Пані Людвіка, вы настойваеце? Ну, добра, калі вы настойваеце. У вайны свае законы.
Як вы загадаеце разумець вашы словы? Мадам!
Як вы сабе дазваляеце гаварыць з расейскім афіцэрам?! Як вы смееце?

AudioSet Pipeline Output — арыгінальнае аўдыё

Мова / Language: Беларуская (Belarusian)

Арыгінальнае аўдыё без апрацоўкі, захаванае ў зыходнай якасці. Частка калекцыі Ministerskija — корпус беларускіх аўдыёкніг.

Апрацаваная версія (сегменты ~15 с, выраўнаваная транскрыпцыя): knihi-be-arlou_randevu_na_manieurach_output

Структура

Кожны радок змяшчае:

  • audio — арыгінальны аўдыёзапіс
  • text — транскрыпцыя
  • chunk_uid — унікальны ідэнтыфікатар

Ліцэнзія / License

CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.

Downloads last month
7