Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 6.51 23.9 | text stringlengths 41 267 | duration float32 6.51 23.9 |
|---|---|---|
Аповесць Уладзіміра Арлова «Сны імператара». | 6.51 | |
Агні, агні, шматкалёрна святочныя, хмельныя, як маладое віно. | 9.85 | |
Цёплы вецер пагойдвае іх і на фіялетавым аксаміце неба, і на цёмна-срэбным люстры завані. | 9.88 | |
А можа, і не вецер, а тысячагалосае: «Няхай жыве імператар!» | 10.2 | |
Порта-Фераё ззяе ілюмінацыяй. Увесь горад на беразе, а ён стаіць на пірсе. | 10.98 | |
Стаіць, падняўшы ў маўклівым прывітанні руку, і адчувае, як сэрца кожным новым ударам разбурае цэлю, дзе было замураванае нязмерна доўгія дзесяць месяцаў. | 17.09 | |
Ён толькі што пяшчотна развітаўся з маці і з сястрою. Наперадзе невядомае, але, што б там ні было, гэтыя хвіліны ўжо належаць вечнасці. | 15.89 | |
На ім трохвуголка і шэры, зашпілены на ўсе гаплікі і гузікі сурдут, поўная паходная форма. | 9.28 | |
У думках ён кідае позірк на сябе зводдаль, з гарбатых прыморскіх вулачак, застаецца задаволены ўбачаным і адразу ўяўляе гэты малюнак у выглядзе гравюры. | 13.69 | |
Залітыя аліўкавым святлом поўні камяні старажытнага пірса, шлямга бліжэйшае філюгі і ягоная постаць | 12.5 | |
на парозе невядомага, нязведанага. Войска чакае загаду, але ён марудзіць. | 9.12 | |
Няхай востраў развітаецца з ім. Няхай кожны назаўсёды захавае гэтае імгненне ў памяці, каб апавядаць пра іх дзецям і ўнукам. | 13.7 | |
Ён таксама хоча развітацца з востравам, на які навекі лёг водсвет ягонае славы. | 9.57 | |
«Няхай жыве імператар! Няхай жыве імператар!» | 9.36 | |
Ён прымружвае вочы, і з калейдаскапічнай хуткасцю перад ім мільгаюць пражытыя тут дні, | 11.17 | |
напоўненыя зусім не роспаччу. Не. Ён не крывіў душою, калі загадаў выразаць на сцяне ў егіпецкім пакоі свайго дома ў Сан-Марціна словы, якія шмат каму з візітантаў | 18.700001 | |
здаваліся няшчырымі: «Я шчаслівы паўсюль». За дзесяць месяцаў да вострава прыстала | 10.42 | |
тысяча дзвесце караблёў. І кожны падарожнік, усе гэтыя кавалеры і дамы, сярод якіх асабліва шмат было ангельцаў, | 10.63 | |
імкнуліся сустрэцца з ім. Яны хацелі пераканацца, што цяпер ягоная імперыя сапраўды абмежаваная маленькім востравам. | 10.92 | |
Яны думалі, што ён ужо ўвесь у мінулым, што ён ператварыўся ў жывы музейны рарытэт. | 9.64 | |
Яны абавязкова куплялі яго бюсты і партрэты, каб мець копіі рарытэтаў у сваіх задушлівых салонах і спакойна спаць у цёплых ложках. | 13.17 | |
Як яны памыляліся! Наколькі мудрэйшы быў той цемнаскуры барбар, капітан тунісійскага карабля і, безумоўна, таемны пірат, | 12.25 | |
які, высадзіўшыся на бераг яго карлікавага каралеўства, запытаўся, ці праўда, што тут жыве зямны бог. | 10.73 | |
Калі ён прыехаў прывітаць госця, той салютаваў з усіх гарматаў, а потым кінуўся ніцма на дол каля ягоных ног. | 12.81 | |
Барбар сказаў, што яго, імператаравы, вочы зіхцяць, нібыта два крышталі, як і належыць вачам божых абранцаў. | 11.55 | |
Тысяча дзвесце караблёў. Але ніводзін з іх не прывёз тых, каго ён найболей чакаў. | 9.78 | |
Прыехалі не жонка з сынам, якім з першага дня тут былі падрыхтаваныя адмысловыя пакоі. Прыехала пані Валеўская, яго колішняе каханне. | 12.33 | |
А Марыя-Луіза так і не выбралася сюды з недалёкае Пармы. Яму дакладвалі, што нейкі афіцэр у мундзіры венгерскага гусара хутка суцешыў несуцешную імператрыцу. | 16.76 | |
Афіцэр бліскуча грае на клавесінне, а Марыя-Луіза да самазабыцця любіць музыку. | 8.59 | |
Але ён велікадушны. Ён дараваў гэтай зямной жанчыне, якую ягонае каханне таксама зрабіла неўміручай. | 9.57 | |
Ён дараваў ёй на ўсё жыццё наперад, бо яна падаравала яму спадкаемца, якому ён даў пры нараджэнні тытул рымскага караля і якому перадасць | 15.48 | |
імперыю. Той пірат-афрыканец пытаўся ва ўсіх, чаму французы здрадзілі свайму зямному богу. | 10.85 | |
Тады ён, імператар, зразумеў, што небяспека ад марскіх разбойнікаў яму ўжо не пагражае. | 9.31 | |
Пад сцягам імператара Эльбы пачалі неўзабаве плаваць усе гандлёвыя караблі з Генуі, Ліворна, | 9.13 | |
Чыветавекія. Гэты сцяг — тры залатыя пчалы на белай аснове ды з касымі чырвонымі палосамі — падняты ўжо і на караблях яго маленькага ваеннага флоту. | 15.4 | |
Наперадзе невядомае. Але калі гісторыя — плоць часу, дык ён — творца гэтае плоці. | 9.74 | |
Французы вераць, што ён здольны выгнаць ненавісных Бурбонаў і арыстакратаў. Спадзяванні народа хутка спраўдзяцца. Ён рэзка, нібы ўдар шабляю, апускае руку, | 14.82 | |
і пасадка пачынаецца. Шэсцьсот старых грэнадзёраў, сотня польскіх кавалерыстаў — усё яго сённяшняе войска. | 11.76 | |
На момант тое, што адбываецца, здаецца яму тэатрам. Заслона паднятая, пачалася новая дзея. | 11.28 | |
«Няхай тэатр», — думае ён, — «але сцэнаю зноў будзе цэлы свет». | 8.44 | |
Гнаная лёгкім спадарожным ветрам флатылія, дзве філюгі і пяць не нашмат большых вадаплаваў, ужо аддаляецца ад порта. | 11.06 | |
Агні ілюмінацыі спачатку страчваюць колеры, потым зліваюцца ў суцэльны зіхоткі пасак. | 9.86 | |
Раптам наперадзе ён бачыць у месяцавым святле карабель і пазнае французскі каралеўскі фрэгат «Зефір». | 8.64 | |
Няўжо Бог пакіне яго, і гэтая дзея ягонае драмы скончыцца, ледзь паспеўшы пачацца? Фрэгат, мяняючы галсы, | 10.05 | |
імкліва набліжаецца. Ён, імператар, дае каманду рыхтавацца да бою, ды перад гарматамі ваеннага карабля | 9.04 | |
яго флатылія, па сутнасці, безабаронная. На фрэгаце ўжо ўбачылі сцяг з залатымі пчоламі. | 10.05 | |
«Як маецеся, імператар?» — кпліва крычыць са свайго мастка капітан каралеўскага карабля. «Цудоўна! — патрапляючы яму ў тон, адгукаецца капітан філюгі. — Імперыя квітнее!» | 16.309999 | |
«Прывітанне імператару ад іх каралеўскай вялікасці! — ляціць з фрэгата. — Сем футаў пад кілем!» | 11.05 | |
Патрульны фрэгат ужо далёка ззаду. Неба спрыяе. Ён сам перадасць прывітанне іх каралеўскай вялікасці. | 11.64 | |
Паказваецца бераг. Ён загадвае падняць заміш эльбскага сцяга трохкаляровы французскі і раздае жаўнерам стужкі на ордэн Ганаровага легіёна. | 13.48 | |
Знячэўку бездакорная логіка сну парушаецца, і сярод вусатых твараў грэнадзёраў мільгае | 10.14 | |
жаночая галоўка з русымі кудзеркамі. На карме, падставіўшы злёгку птушыны профіль ветру, | 9.27 | |
стаіць маленькая жанчына ў белай сукенцы з палярынай. Аднаўляючы суладнасць снення, | 8.66 | |
ён выганяе няпрошаную госцю з філюгі, аднак разам з яе юным, незнаёмым, а мо і сустраканым недзе, але забытым, задаўненым тварам пакрысе знікаюць і твары жаўнераў. Спярша яны робяцца празрыста-бязважкімі, | 20.76 | |
потым, падхопленыя ветрам, адлятаюць у марскую далеч у чарадзе белых чаіц. | 9.42 | |
Следам ляціць вялікі чорны птах, у якім ён пазнае сваю трохвуголку. Але яна мае крылы і драпежную дзюбу, акурат як на агіднай ці то ангельскай, ці то расейскай карыкатуры, дзе ягоны, імператараў, профіль | 19.34 | |
утвораны з гары трупаў, з вусцішнага перапляцення чалавечых рук і ног. | 8.82 | |
Ён застаецца на філюзе адзін. У руках у яго апошняя ордэнская стужка. Вецер шкуматае ўчарнелы раптам ветразь, | 12.26 | |
вырывае стужку, абкручвае яе вакол шыі і цягне яго пад слямгу. І ўсё ж яму стае змогі выпрастацца і гучна загадаць ветру ўгамавацца. | 16.48 | |
Ветразь набывае ранейшы белы колер, грэнадзёры вяртаюцца са свайго выраю, ды ўжо насоўваецца непазбежнае абуджэнне. | 13.45 | |
За вокнамі глуха шумяць дрэвы. Знаходзячы нябачныя шчыліны, вецер пранікае ў спальню і зыбае ў кандэлябры агеньчык начной свечкі. | 13.99 | |
Скрозь прачыненыя дзверы чуваць старэчыя крокі. Камердынер ужо ўстаў. «Мой верны Луі», — думае імператар на гэтай няпэўнай мяжы явы і сну, у які ён так прагне вярнуцца. | 17.959999 | |
Луі Маршан, аднайменнік таго генерала Маршана, камандзіра грэнобльскага гарнізона. | 9.05 | |
Праз колькі дзён пасля высадкі ў Кане генерал вырашыў падняць баявы дух гарнізона паведамленнем, што людзей у яго імператара зусім мала, усяго адна тысяча. | 12.4 | |
«Чаму вы не лічыце нас?» — адказаў на гэта нейкі мужны гвардзеец. Але генерал Маршан усё ж паслаў насустрач яму заслон. | 12.94 | |
Імператар заплюшчвае вочы, і бог Марфей падначальваецца ягонай волі. | 8.46 | |
Грэнобльцы зусім блізка. Так блізка, што чуваць бразгат зброі. Ён загадвае сваім жаўнерам спыніцца і пакласці стрэльбы на левае плячо, а сам ідзе насустрач тым, каму загадалі забіць яго. | 17.25 | |
«Вось ён! Страляйце!» — крычыць ад'ютант Маршана, але грэнобльцы маўчаць і трасуцца ад страху. | 10.83 | |
«Жаўнеры пятага палка! Вы пазналі мяне?» Ён здымае капялюш і расхінае паходны сурдут. | 10.99 | |
«Калі сярод вас ёсць гатовыя страляць у імператара, я ахвотна аддаю сябе вашым кулям». | 8.66 | |
«Няхай жыве імператар!» Лічаныя дні застаюцца да таго, як на ягоны бок пяройдзе пасланы каралём Нэй. | 12.76 | |
Яны разам увойдуць у Парыж. Ён заваюе Францыю за тры тыдні, не зрабіўшы ніводнага выстралу. «Няхай жыве імператар!» | 15.64 | |
Частка другая. У спальні яшчэ лунае водгулле вівату. | 7.85 | |
З надворку неахвотна цэдзіцца скупое святло, па шырокім бляшаным падваконні сякуць струмені ранішняга дажджу. | 10.8 | |
Першым чынам імператар прыслухоўваецца да свайго цела і з радасцю адчувае, што сёння яму лепей. | 9.53 | |
Ён не хоча варушыцца, баючыся, што ўсцешлівае адкрыццё станецца падманам, але ўсё ж наважваецца падняць руку, потым падкурчыць і выпрастаць ногі. | 12.21 | |
Упершыню за шмат дзён болю няма. І ён пачуваецца амаль здаровым. | 9.6 | |
Яму сорамна за спароджаную болем учарашнюю мару дажыць да наступнага траўня, да дня, калі ён быў абвешчаны імператарам | 12.77 | |
французаў. Ніякавата і за напісаны ўчора тэстамент, адрасаваны ўсім валадарам Еўропы. | 9.77 | |
«Пакідаю вам у спадчыну жах і ганьбу маіх апошніх дзён». Ён яўна паспяшаўся. | 10.68 | |
Можа, і не на адзін год. Перажытае ў сне ўзрушэнне працягвае трымаць у сваёй гаючай абладзе, | 9.77 | |
і ён просіць Усявышняга, каб пазбавіў болю хоць да вечара, да вяртання ў выратавальнае царства сну. | 9.83 | |
Ну а што да сноў, дык тут ён з ранняе маладосці адчувае сябе амаль роўным Богу. | 9.11 | |
Здольнасць зноў перажываць уначы нават самыя далёкія дні, да драбніцаў выяўна, з усімі падзеямі, з аналізам дзяржаўных спраў, з імёнамі, з пачуццямі і адценнямі пачуццяў, | 15.52 | |
Дастаткова нязначнага намагання думкі, і ў сне ён трапляе ў родны дом у Аяча або ў Брыенскую вайсковую школу, | 12.15 | |
пад Аўстэрліц або пад Фрыдлянд. Ён здольны спрасаваць некалькі дзён у адну ноч. | 8.62 | |
А можа, наадварот, запаволіць раку часу і, як гурман, смакуе ўлюбёную страву, перажываць падзеі аднаго дня дзве ці тры ночы запар. | 16.35 | |
Почасту яму здаецца, што гэта зусім не сны, што нявідочная, незваротная для астатніх плынь часу | 9.42 | |
падуладная яго волі, і ягоны карабель імкліва ляціць супроць гэтай плыні, робячы прыпынкі ў абраных ім партах. | 13.34 | |
Дзверы спальні, як заўсёды, прачыненыя, але крокаў не чуваць. Напэўна, Луі піша ў кутку за канторкай. | 10.5 | |
На добры лад, штодзённыя запісы камердынера трэба было б старанна адрэдагаваць, каб у рукі нашчадкаў не трапіла нічога неістотнага і не вартага памяці пра яго. | 14.25 | |
Напрыклад, сумленна занатаваных звестак, што перад ад'ездам сяброў і знаёмых з вострава ён, імператар, дорыць кожнаму ўласныя валасы. | 12.31 | |
Праўда, у гэтых падарунках ёсць свой разлік. Яго новы лейб-медык Антамаркі лічыць, што лабараторнае даследаванне валасоў, | 12.37 | |
на жаль, абсалютна немагчымае тут, на востраве, магло б выявіць утрыманне мыш'яку і адказаць на пытанне, што займае яго | 12.9 | |
розум не першы месяц. Дакладней, з таго часу, як яго пазбавілі чалавека, якому ён верыў так, як Аляксандр Македонскі свайму лекару Філіпу. | 12.19 | |
Вайсковы доктар ангельскага флоту ірландзец О'Міра служыў на караблі, што вёз імператара ў выгнанне. | 8.39 | |
Ён пазнаёміўся з доктарам, узышоўшы на гэты плывучы кавалачак варожай тэрыторыі, і ўжо не разлучаўся да самага ягонага ад'езду. | 12.45 | |
Шмат разоў ён вяртаў сабе тыя дні ў снах: іхнія з доктарам падарожжы ў экіпажы, верхам і пешкі, | 11.37 | |
неспешныя гутаркі з жыхарамі вострава і з іх дзецьмі, якія заўсёды нагадвалі яму сына. | 8.57 | |
Калі пасля тых вандровак ён садзіўся пісаць мемуары, пяро лёгка бегала па паперы, | 8.38 |
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 870 |
| Працягласць | 2 гадз 50 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.