Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 4.58 29.3 | text stringlengths 27 316 | duration float32 4.58 29.3 |
|---|---|---|
Шляхціц Завальня. Дзядзька мой, пан Завальня, досыць заможны шляхціц на Загродзе, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. | 13.28 | |
Яго сядзіба стаяла ў чароўнай мясціне, на поўнач, паблізу жылля Нешчарда, велізарнае возера накшталт марское затокі. | 10.79 | |
Калі ўсходзіцца вецер, ад возера плыве роўны шум і відаць праз вакно, як пакрытыя пенаю хвалі падымаюць угору і зноў кідаюць уніз рыбацкія лодкі. | 12.87 | |
На поўдзень нізіны зелянеюць кустамі лазы, дзе-нідзе ўзгоркі, парослыя бярозамі і ліпамі, на захад | 11.57 | |
разлогія лугавіны, і рэчка бяжыць з усходу, пераразаючы гэтыя ваколіцы, уліваецца ў Нешчарду. | 10.4 | |
Вясна там надзвычай прыгожая, калі па лугах разліваецца вада і ў паветры над возерам і ў лясах зазвіняць галасы птушак, што вяртаюцца з выраю. | 12.79 | |
Пан Завальня любіў прыроду. Найбольшай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы. І таму, хоць дом яго стаяў на гары, за паўвярсты, | 12.71 | |
нельга яго ўбачыць, бо быў з усіх бакоў прыкрыты лесам. Толькі рыбакам, што плавалі па возеры, адкрывалася ўся пабудова. | 12.07 | |
Ён таксама меў прыроджаную душу паэта. І хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, | 13.41 | |
пра чары і цуды надзвычай яго займала. І кожную ноч ён засынаў не іначай, як слухаючы чарадзейныя гісторыі. | 12.25 | |
Таму ўжо было звычайным, што пакуль ён не засне, хто-небудзь з чэлядзі мусіў апавядаць яму якую народную аповесць. І ён слухаў цярпліва, хоць бы адна і тая ж гісторыя паўтаралася некалькі дзясяткаў разоў. | 18.799999 | |
Калі хто прыязджаў да яго, маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці квестар, ён найласкавей яго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жаданні, ўзнагароджваў, абы толькі той рас павёў яму якую казку, асабліва ў восень, калі ночы доўгія. | 23.700001 | |
Той госць быў для яго наймілейшы, які меў у запасе найбольш гісторый, розных здарэнняў і показак. | 11.25 | |
Калі я прыехаў да яго, ён быў вельмі ўнерады. Распытваў пра шаноўных людзей, у якіх я праслужыў | 8.84 | |
столькі гадоў, апавядаў пра сваю гаспадарку, пра бярозы, ліпы і клёны, якія шырока распасцёрлі свае галіны пад дахам. | 9.39 | |
Некаторых суседзяў хваліў, іншых жа ганіў, што яны займаліся толькі сабакамі, конскім гандлем і паляваннем. | 11.43 | |
Нарэшце, пасля доўгай размовы пра сёе ды тое, кажа мне: «Ты чалавек вучоны, хадзіў у езуіцкую школу, чытаў многа кніжак, | 13.78 | |
гутарыў з вучонымі людзьмі, павінен ведаць шмат разнастайных гісторый. Сёння ўвечары раскажы мне што-небудзь цікавае». | 13.62 | |
Дык я пачаў прыгадваць, чым бы пахваліцца. Я нічога не чытаў, апрача гісторыкаў і класікаў. Гісторыя народаў незаймальная рэч для таго, каго не цікавіць тэатр свету і асобы, што граюць розныя сцэны. | 17.84 | |
Для майго дзядзькі адзінай гісторыяй была Біблія. Са свецкіх жа паданняў ён дзесьці вычытаў, што Аляксандр Македонскі, прагнучы даведацца пра вышыню неба і глыбіню мора, лятаў на грыфах | 18.639999 | |
і апускаўся на дно акіяна. І такая чалавечая смеласць дзядзьку здзіўляла і займала. | 9.28 | |
Трэба было і мне расказаць весці што-небудзь падобнае. Таму вырашыў пачаць з Адысеі Гамера. Бо ў гэтай паэме поўна чараў і дзіваў, як і ў нашых асобных народных аповесцях. | 17.34 | |
Блізу дзесятай гадзіны вечара, калі вясковыя жыхары канчаюць сваю працу, мой дзядзька пасля малітвы ідзе спачываць. | 10.55 | |
Ужо сабралася ўся чэлядзь паслухаць новыя аповесці, а ён сказаў так: «Ну, Янка, | 10.44 | |
раскажы ж нам што цікавага. Я буду пільна слухаць, бо сёння адчуваю, што не хутка засну». | 13.86 | |
Тады я, каб мае аповесці былі лепш зразумелыя для слухачоў, апавёў коратка пра самых галоўных грэцкіх багоў, багінь і герояў. Пасля пра залаты яблык, | 15.52 | |
пра суд Парыса, пра аблогу Троі. Усе слухалі з цікавасцю і здзіўленнем. | 10.63 | |
Я чуў, як некаторыя з чэлядзі гаварылі: «Гэтай басні прыпомніць не можна, дужа цяжкая». | 10.86 | |
«А ці было калі ў сапраўднасці тое, што ты расказваеш?» — пасля доўгага маўчання перапыніў дзядзька. | 10.03 | |
«Так некалі верылі паганцы, бо гэта было да нараджэння Хрыстовага. Вядома з гісторыі пра гэты народ, вядома таксама і пра яго рэлігію». | 12.06 | |
«І гэтаму вас вучаць езуіты ў школах? Навошта ж гэта прыдасца?» | 9.34 | |
«Хто вучыцца, — адказаў я, — той павінен пра ўсё ведаць». «Ну, то кажы далей». | 8.7 | |
І далей я апавядаў без перапынку. Ужо было пасля паўночы. Чэлядзь, разыходзячыся, паціху паўтарала паміж сабой: «Нам гэтай басні не вывучыцца. | 17.719999 | |
Усё што-то не па-нашаму. Тут нічаго не прыпомніш». | 8.58 | |
Праз пэўны час я пачуў моцны храп майго дзядзькі і ўсцешаны з гэтай прычыны, перажагнаўся і заснуў. | 10.98 | |
На другі дзень ён, як вясковы гаспадар, устаў вельмі рана, агледзеў увесь свой маленькі маёнтачак, вярнуўся ў дом і, набліжаючыся да мяне, калі я яшчэ драмаў, загукаў: «О, як бачу, вашаць любіць спаць па-панску. Уставай, у простых людзей гэта грэх. І цябе назавуць гультаём. | 24.98 | |
Але твая ўчарашняя гісторыя, ай, вельмі вучоная, хоць забі. | 8.88 | |
Не памятаю аніводнага імя тых паганскіх багоў. Ды гэта не апошні раз, пагасцюеш у мяне да вясны і за доўгія зімовыя ночы шмат мне раскажаш пра сёе і пра тое». | 20.559999 | |
У час майго гасцявання ў дзядзькавым доме мусіў я амаль пяць тыдняў кожную ноч усыпляць яго пераказам славутых паэм грэцкіх або лацінскіх класікаў. | 14.13 | |
Аднак найбольш яму падабалася з Адысеі мудрасць Уліса на берагах Цырцэі і на востраве Цыклопаў. | 9.36 | |
Паўтараў мне не раз: «А можа, некалі даўно і бывалі такія агромністыя веліканы. Толькі дзіўна, што з адным вокам на лбе. Хм, | 17.200001 | |
але ж і хітрун гэты Уліс. Напаіў, выкалаў вока і выехаў на баране. | 10.78 | |
А? Не мог таксама ён забыць шостай песні з Вергілія, дзе Эней увайшоў у пекла. Паўтараў некалькі разоў такія словы: | 12.95 | |
«Хоць ён быў і паганін, ды якое шляхетнае пачуццё і прывязанасць да бацькі, ісці ў такое небяспечнае месца. | 13.07 | |
Але якая ў іх дзіўная вера. У нас душачкі збавёныя ідуць у неба, а яны сабе прыдумалі | 9.34 | |
Аднаго разу, размаўляючы са мною, запытаўся ён, ці даўно я быў у Полацку. Амаль год не меў нагоды быць у гэтым горадзе. | 9.51 | |
«Калі надарыцца там быць, добра было б даведацца ад ксяндзоў-езуітаў, як вучацца мае Стась і Юзік. | 11.29 | |
О, не кепска быць чалавекам вучоным. От як вашаць апавядаеш з розных кніжак, | 9.5 | |
таго невук і ў сне не ўбачыць. Ай, добра ўсё ведаць. Я, быўшы ў Полацку, і мая нябожчыца жонка, вечная ёй памяць, прасілі ксяндза прэфекта, каб не шкадавалі розгаў. | 20.299999 | |
Розгаю Дух Святы дзетак біць радзіць. Розга аніяк здароўю не вадзіць. | 10.4 | |
Гэта цудоўныя вершы. Розга вучыць розуму і веры. Сёй-той з нашых панічоў, якіх песціць у бацькоў, толькі бавіцца з коньмі і сабакамі, а прыйдзе які ў касцёл, | 15.31 | |
дык нават не перажагнаецца. Якая ўцеха бацькам? Толькі кара Божая». | 9.21 | |
Ужо былі першыя дні лістапада. Самотны, седзячы ля вакна, я слухаў завыванне асенніх вятроў | 8.83 | |
і пошум бяроз ды клёнаў, якія густа ўздымаліся над дахам. Віхор круціў па двары жоўтае лісце і ўзнімаў яго ўгору. | 10.49 | |
Усюды глуха, толькі зрэдку забрэша сабака, калі ідзе мінак або пакажацца з лесу звер. Думкі мае былі занятыя нейкімі тужлівымі марамі. | 12.48 | |
Тут уваходзіць кабета, што за гаспадыню ў майго дзядзькі. Гэта сястра яго жонкі-нябожчыцы, ужо ў сталых гадах. Убачыўшы, што я задумаўся, сказала: | 11.94 | |
«Нудзіцеся вы ў нас, пане Янка. Ты малады чалавек, а адпаведнай кампаніі не маеш. А можа, ўжо і гэтыя начныя апавяданні апрыкралі. | 16.280001 | |
Крышку патрывай. Як толькі замерзне Нешчарда, паўз гэты фальварак праз возера будзе вялікая дарога. О, | 10.43 | |
тады пан Завальня запросіць да сябе шмат гасцей, каб апавядалі, што каму заманецца». | 10.24 | |
Прайшло некалькі дзён. Яснымі і пагодлівымі начамі заіскрыліся маразы. Заснула возера пад тоўстай лядовай глыбай, пасыпаўся снег з-за блокаў, і ўжо зіма. | 16.040001 | |
Уздоўж Нешчарды з'явілася шырокая дарога. Праходзяць падарожныя, цягнуцца ў Рыгу вазы, гружаныя лёнам і пянькою, паказаўся гурт рыбаловаў на лёдзе. | 13.29 | |
Мы з дзядзькам любілі часта наведваць тоні і глядзець на багаты ўлоў. А тут яшчэ і тая была карысць, што ён, прабыўшы цэлы дзень на марозе, | 12.48 | |
хутка засынаў, і я вечарамі быў вольны. Да таго ж мы часцей мелі і заезджых гасцей, | 11.35 | |
перад якімі дзядзька вельмі хваліў мяне і езуіцкія навукі, кажучы, што чуў ад мяне шмат новых і такіх разумных аповесцей, што і запомніць цяжка. Быў і я рады гасцям, | 17.309999 | |
бо сёй-той з іх заступаў маё месца, і мне ўжо было прыемней слухаць, чым гаварыць. | 8.8 | |
Вечар быў цёмны, неба пакрыта хмарамі, нідзе аніводнае зоркі, падаў густы снег. Раптам пачынае дзьмуць паўночны вецер, навокал страшная бура і завіруха, | 13.09 | |
вокны засыпала снегам, за сцяною завылі сумным голасам віхуры, быццам над магілаю прыроды. За адзін крок вока нічога не бачыць. І сабакі на падворку брэшуць, кідаюцца, быццам напалі на нейкага звера. | 16.870001 | |
Выходжу з дому, слухаю, ці не падышла зграя ваўкоў, бо ў такую завіруху гэтыя драпежныя звяры найчасцей шукаюць сабе здабычу, гойсаючы тут і там каля вёсак. | 13.9 | |
Узяў набітую стрэльбу, каб хоць папужаць іх, калі здолею заўважыць зіхатлівыя воўчыя вочы. Раптам пачуў крык на возеры. | 11.87 | |
Там і тут гукаліся паміж сабою мноства адчайных галасоў, быццам не могучы даць рады ў страшнай небяспецы. | 9.81 | |
Я вяртаюся ў хату і кажу пра гэта дзядзьку. «Гэта падарожныя, — адказаў ён. — Дуйка снегам замяла дарогу. | 10.36 | |
Яны, блукаючы па возеры, не ведаюць, у які бок падацца». Гаворачы гэта, ён узяў запаленую свечку і паставіў яе на падваконні. | 11.83 | |
Пан Завальня меў звычай рабіць гэта кожную завейную ноч ужо таму, што жыла ў ягоным хрысціянскім сэрцы | 9.98 | |
любоў да бліжняга, і ён рады быў заўсёды гасцям, каб з імі пагаварыць і паслухаць іхнія гісторыі. | 9.71 | |
Падарожныя, што заблукалі, заўважыўшы з возера агонь у вакне, цешыліся, як мараходы, змучаныя марскімі хвалямі, калі ўгледзяць здалёк сярод начное цямрэчы святло партовага ліхтара, | 16.440001 | |
і з'язджаліся ўсе да сядзібы майго дзядзькі, быццам да прыдарожнай карчмы, каб пагрэцца і даць адпачынак коням. | 10.52 | |
Вецер не сціхаў, дом акружалі, нібы высокія валы, снежныя сумёты. Сярод шуму буры чуваць рыпенне снегу пад нагружанымі вазамі, стукаюць у зачыненыя вароты і крычаць: | 13.92 | |
«Рандар, рандар, адчыні вароты. Ах, якая мяцеліца, саўсём перазяблі, і коні прысталі, чуць цягнуць. | 15.85 | |
Рандар, рандар, адчыні вароты». На гэты крык выходзіць парабак, незадаволены, што трэба ісці па глыбокім снезе. «Пагадзіце, | 12.8 | |
адчыню. Чаго вы крычыце? Тут не рандар жывець, а пан Завальня». «Ах, паночык, — думалі, што гэта сам гаспадар, — пусці нас пераначаваць. Ноч цёмная, нічаго не відна, і дарогу так замяло, што найці не можна». «А ці ўмееце казкі ды прыказкі?» «Э, | 25.77 | |
даўжо ж, як-небудзь скажам, калі толькі будзе ласка панская». | 8.76 | |
Адчыняюцца вароты, на падворак заязджае некалькі вазоў, насустрач выходзіць дзядзька і кажа: «Ну, добра, будзеце мець вячэру і сена для коней. | 13.81 | |
Толькі з умовай, што хто-небудзь з вас павінен апавесці мне цікавую казку». «Добра, паночык», — адказваюць сяляне, здымаючы шапкі і кланяючыся. | 15.39 | |
Вось выпраглі яны, прывязалі да вазоў сваіх коней, паклалі ім сена, зайшлі ў пакой для чэлядзі, абтрэслі снег, | 10.24 | |
там далі ім вячэру. Пасля яе сёй-той з іх прыйшоў у пакой да майго дзядзькі. Ён даў ім яшчэ па кілішку гарэлкі, пасадзіў падарожных каля сябе і ўлёгся ў пасцель з намерам, аднак, слухаць казкі. | 20.5 | |
Сабраліся дамовыя людзі, і я сеў паблізу, з вялікай цікавасцю жадаючы пачуць новыя яшчэ для мяне народныя аповесці. | 13.57 | |
Апавяданне трэцяе. Вужачая карона. У маіх паноў быў лоўчы, зваўся Сямён. | 11.88 | |
Дом яго стаяў недалёка ад маёнтка, паншчыны ён не служыў, а ўвесь яго абавязак быў абыходзіць лясы, | 10.61 | |
паляваць з панам ды прыносіць дзічыну, калі чакаючы гасцей, або перад якім вялікім святам накажуць з маёнтка. | 11.08 | |
Аднаго дня прыходзіць да яго эканом і крычыць, стукаючы ў акно: «Сямён, пан казаў, каб ты мусова прынёс да нядзелі | 9.95 | |
пару глушцоў, дзве пары цецерукоў і колькі курапатак. Ды не лянуйся, бяры стрэльбу, майго выжла, ды ідзі на ловы». | 13.03 | |
Заспяшаўся Сямён, бо была ўжо серада. Бярэ стрэльбу, зайшоў у маёнтак і з выжлам ідзе блукаць па лесе. | 9.69 | |
У нешчаслівы час выйшаў на паляванне. Хадзіў дзень на вылёт, а бачыў толькі дзятлаў, што дзяўблі на сухіх хваінах. | 12.99 | |
Начаваў у лесе, замёрз, бо была ўжо восень. На другі дзень яшчэ да ўзыходу сонца пачаў туляцца па бары, | 8.75 | |
але дарэмная праца, нават здалёку не бачыў тых птушак, якіх шукаў, толькі вецер шумеў у дрэвах. | 9.28 | |
Згаладалы сабака ўцёк да свайго гаспадара, і Сямён змардаваны, смутны вяртаўся дадому, не ведаючы, што рабіць. | 11.38 | |
Сеў ён на калоду і думае сабе: «Кепска будзе. Паны не дадуць веры, што я стараўся з усіх маіх сіл. | 10.37 | |
Пэўна, западозрыць мяне ў ў гультайстве. Пакланіўся б і злому духу, абы толькі дапамог мне гэтым разам». | 11.67 | |
Ледзь гэтак падумаў, з'явіўся велізарны чорны сабака, сеў перад лоўчым і страшнымі вачыма ўтаропіўся на чалавека. | 10.87 | |
Сямён кліча яго да сябе, але сабака не рушыць з месца, а толькі глядзіць, як шалёны. Ахінуў лоўчага неспакой, і дрыжыкі пабеглі па целе. | 15.9 |
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 3,494 |
| Працягласць | 11 гадз 56 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.