Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 6.89 23.3 | text stringlengths 25 260 | duration float32 6.89 23.3 |
|---|---|---|
Сірочы хлеб.
Нехта, кажуць, спытаўся ў такога, як ён свінапаса: «Хлопец, а колькі штук у тваёй чарадзе?» Колькі? | 13.32 | |
Сем семярэй, сем старых свіней, свінка, свінок, свінчын браток і адно парасятка. Ну, паспрабуй далічыцца. | 12.21 | |
Не менш, мусіць, будзе, як тады, калі малыя гоняць іх з выгану ды крычаць: «Эй, вы, белыя, чорныя і рабыя!» | 10.72 | |
У Даніка было іх трое: свінка, свінок, свінчын браток і адно парасятка. | 8.93 | |
Свіння рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, ажно вочы заплюшчыць. Парсюк белы, той самы свінчын браток, | 10.36 | |
калі Данік, як і ўсе хлопцы, садзіўся на яго верхам і паганяў пяткамі пад бакі, толькі рохкаў ды трос лапухамі вушэй. | 10.38 | |
Затое каравы, худы кнурычок, свіны татка, лесу шкоду як вуш, пакуль яму не прывязалі на шыю бурдзёлак, паленца, што барабаніла па каленях. | 14.7 | |
Ды і са свіннямі яшчэ паўбяды. Горш было з некаторымі сябрукамі.
Данік, як і кожны з малых, меў не адну, а некалькі мянушак: | 13.23 | |
то Сівы, то Гусак, то Манька. Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. | 10.79 | |
Гусаком, таму што калісьці, яшчэ пазалетась увосень, хлопцу нагнаў страху стары Міронаў гусак. | 9.61 | |
Манькай у іх вёсцы называюць левую руку, а Данік хацеў чамусьці быць ляўшою і ўсё страшыў, крычаў: «Вось як дам табе з манькі!» | 13.34 | |
На кожную з гэтых мянушак можна было адказаць любому з сяброў таксама мянушкай, а то і пабіцца. | 8.76 | |
Зрэшты, не ўсе мянушкі аднолькава прыжываюцца. З трох першых мянушак, з якімі Данік уступаў у жыццё, да хлопца прыліпла найбольш адна: | 12.89 | |
Сівы. І за яе Данік амаль не злаваўся. Была, аднак, яшчэ і чацвёртая мянушка. | 10.69 | |
Жабраком называлі яго толькі Палуянавы хлопцы, Шурка і Павел. І сам стары Палуян не раз крычаў цераз плот на Данікаву маці: «Жабрачка ты! Я цябе з адной кішэні магу купіць з усёй тваёй паршывай гаспадаркай!» | 21.040001 | |
У Палуяна многа поля, і кожны год служыць парабак. А ў Зосі, Данікавай мамы, нават каня свайго няма. Да таго ж яшчэ Зося ўдава, а Марка Палуян — начальнік на ўсю Галынку, солтыс. | 17.58 | |
«Не чапайся ты з ім, няхай іх», — вучыла Зося свайго хлопца. «Не чапай. У іх бацька». | 8.71 | |
Данік быў сіратам. Бацьку яго забілі на вайне з польскімі панамі ў дваццатым годзе.
Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, | 10.98 | |
хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь. Данік ведаў адно: | 9.07 | |
тата быў вельмі вясёлы і добры. Нібы праз сон успамінаецца: у шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, | 9.07 | |
тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках. Мама кажа, што бацька, калі наша армія гнала паноў на захад, толькі вады напіцца забег. | 12.25 | |
Пайшоў, а назад не вярнуўся.
Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Ды ён жывы, недзе за граніцай, у Савецкім Саюзе. | 12.32 | |
Ёсць у Даніка і другі дзядзька, мамін старэйшы брат, але ён у суседняй вёсцы, Мікулічах, і яму не заўсёды паскардзішся. | 9.99 | |
Трэба абараняцца самому. Неяк на пашы солтысаў Шурка першы палез да Сівага. Перабраў усе яго мянушкі, а ўжо калі дайшоў да апошняй, | 12.63 | |
Данік не вытрымаў і сцебануў салтысёнка пугай. Шурка разроўся і пабег ад свіней да чарады кароў, дзе быў іх Павел. Той, ужо здаровы бэйбус, заўсёды біўся | 18.459999 | |
кіем па галаве. Убачыўшы, што ад кароў бягуць абодва палуянчыкі, Данік пабег у вёску. | 9.57 | |
Яны яго, можа, і не дагналі б, але Павел папаў яму сухой грудкай у патыліцу, і Данік заплакаў. | 9.9 | |
Быццам адразу зразумеў, што ворагі вось-вось, мама яшчэ не чуе яго, а самому ўжо забівае дух. | 8.74 | |
Каля Мікітавых гулялі, бо гэта было ў нядзелю. «Ага, яго!» — крыкнуў да Даніка здаравенны Сымонішын Васіль | 9.99 | |
і затупаў на страх вялізнымі ботамі. Рагочучы, ён злавіў хлопчыка, і пакуль малы вырываўся, старэйшы салтысёнак Павел падбег | 11.41 | |
і трэснуў яму кіем па галаве. «Прыдурак ты!» — загрымеў на Васіля другі дзяцюк, Мікола Кужалевіч. | 9.34 | |
Меншы і маладзейшы за Васіля, Мікола штурхануў гэтага здаравілу ў грудзі і замахнуўся: «Табе б вось самому па сківіцах!» | 9.7 | |
«От ты, кулацкая гніда! Вось я табе!» Павел і так ужо адышоўся, а цяпер пабег, агрызаючыся, да хаты. | 9.86 | |
Мікола адвёў Даніка пад плот і пасадзіў на траве. «Нічога. Ты, брат, не плач», — гаварыў ён, прыгнуўшыся. | 9.4 | |
«Вырасцеш, мы ім пакажам. Твой бацька быў герой, і ты не плач». Даўжэйшай мужчынскай рукою, якой так даўно не было на светлай галаве Даніка, | 13.26 | |
Мікола правёў па сівых валасах малога, намацаў гуз ад кія і, заплюшчыўшы вочы, праз зубы ціха вылаяўся. | 11.12 | |
«Пайдзі да студні», — пачаў ён і нечакана змоўк. Сівы глядзеў яму ў вочы вялікімі, поўнымі слёз вачыма. «Пайдзі да студні, | 10.42 | |
выцягні вады і прымачы».
«Грай, польку!» — пачулася за спіною ў Міколы. Гэта быў голас таго ж Васіля. | 9.64 | |
Мікола пакінуў хлопца каля плота і вярнуўся ў круг. «Грай, Сцяпан!» — сказаў ён гарманісту. «Ды толькі не для яго. | 9.97 | |
Дурня трэба, хлопцы, трохі правучыць». «Правільна, Мікола. Байкот яму сёння!» — пачуліся галасы. «Не ідзіце з ім гуляць, дзяўчаты! | 10.52 | |
Не бойцеся, не зачэпіць». «Ды што вы, хлопцы, — апраўдваўся Васіль, — няўжо вы думаць, што я хацеў, каб ён яго ўдарыў? | 9.61 | |
І не думаў, каб мне вось з гэтага месца не сысці!» «І не сыходзь, — сказаў Мікола. — Пастой ды падумай, чаго табе трэба хацець, чаго не». | 12.63 | |
Данік не пайшоў да студні. Ён толькі стаў каля плота і пазіраў на Міколу ўжо з захапленнем у заплаканых вачах. | 8.73 | |
Маме нехта наказаў, і вось яна прыбегла. Ужо іграў гармонік, і моладзь гуляла польку, ступатам уздымаючы пыл. Данік ужо не плакаў, а яна ўзяла яго, як малога, на рукі. | 14.28 | |
І хоць ніхто не чуў, яна спачатку люта кляла Палуянаў, а потым да хлопца: «Ціха ты. Ціха, сынок. | 10.92 | |
Не чапай ты іх, я ж гаварыла, няхай іх свая кашуля не чапае. Ціха».
І ён заплакаў зноў. Усё ж такі дзіця. | 14.46 | |
Назаўтра ўранку, яшчэ раса пяклася холадам, Сівы ўжо ехаў верхам на парсюку зноў на балота, | 9.18 | |
падганяў белага парэпанымі пяткамі пад бакі і зноў смяяўся. | 6.89 | |
Свайго поля было ў іх няшмат. Для такой жняі, як Данікава мама, няма дзе і разгарнуцца. | 8.4 | |
Зося хадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра сваё. А пад восень зрабіла тое, пра што думала, купіла свайму хлопцу боцікі, першыя ад роду. | 15.18 | |
Прынесла іх увечары з мястэчка, чорненькія, бліскучыя, з чырвонымі падэшвамі, і абцасы, і ранты блішчаць, бо смоленыя. | 10.47 | |
Выйшла, праўда, неладна. Бот да бота былі прычэплены дратвай, і са спеху Данік не дратву парваў, | 9.69 | |
а прарваў у адной халяве дзірачку. Мамінага «чым борыка» на гэты раз сівы нават і не пачуў. | 9.12 | |
Усю ноч не далі яму заснуць гэтыя новыя боты. Яны віселі, як спакуса, на жэрдцы над палком, на якім хлопец спаў, і каб не дзірачка ў халяве, | 11.5 | |
гэтак добра было б думаць, што ён ужо вырас вялікі, што ўжо вельмі хутка, праз тры толькі дні, ён пойдзе ў першы клас. | 11.28 | |
Школа стаяла наводшыбе ад вёскі на ўзгорку. Сама старая і ў акружэнні старых бяроз, што асланялі яе ад зімовых вятроў. | 10.45 | |
Заманілі Даніка і гэтыя высокія бярозы, і прыгожыя дарожкі вакол школы. Не раз вясной ён глядзеў, як дзеці, што ўжо вучыліся, | 10.57 | |
праскрабалі гэтыя дарожкі ў мураве, пасыпалі іх жвірам і абсаджвалі касачамі. А ў сярэдзіну школы, дзе вучыцца, так дагэтуль яму і не ўдалося прабрацца. | 14.71 | |
Настаўнік, якога ў вёсцы называлі пан Цаба, Даніку не вельмі падабаўся. Неяк улетку яны, пастушкі, спаткалі яго на шашы. | 11.81 | |
Ішоў ён з-пад рэчкі з трыма вудамі, са збанком і з нейкай торбай за плячыма. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі, | 11.52 | |
і адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры, дзень добры, дзень добры». Спыталіся нават, ці хутка ўжо ў школу. | 9.35 | |
«Яшчэ будзе тры нядзелькі, ды тады ў чацвер», — сказаў настаўнік. Потым пан Цаба паглядзеў на Даніка і спытаўся: | 10.29 | |
«А чый гэта такі Іванка?» «Ён не Іванка, ён Данік», — адказалі старэйшыя хлопцы. «Ён Зосін, а прозвішча іхняе Малец. У яго толькі маці, ён сірата». | 13.29 | |
«Дык значыцца, ты пан Даніла Малец», — засмяяўся настаўнік. «Ты таксама прыйдзеш вучыцца? Хадзь то не бойся». | 10.42 | |
Ён узяў хлопца за плячук і падцягнуў бліжэй да сябе. «А які ж ты, пане Малец, сівы, мурзаты, нестрыжаны». Пастушкі засмяяліся. Тады і з'явілася яшчэ адна мянушка: | 15.89 | |
«Пан Даніла Малец адмарозіў палец». А Даніку было зусім не смешна. «Ну, дык хочаш вучыцца?» | 10.53 | |
«Хачу». Дзеці зноў засмяяліся. А чаго? І пэўна ж хочацца з вудай на рэчку, але рэчка далёка за пашай, на лузе, і не заўсёды можна туды пайсці. | 12.79 | |
У руцэ пана Цабы пагойдваўся жоўты збанок, падвязаны за шыйку вяровачкай. Сівы цікнуў у яго раз, другі раз, | 9.94 | |
і нічога не ўбачыўшы, спытаўся: «Што там?» «Рыба», — адказаў настаўнік. «Не пашанцавала мне сёння, пане Даніла Малец, аднаго толькі акунька шукаў». | 12.28 | |
«А чаму ж у торбе поўна?» «У торбе? Там руўняш рыбы». «А вы ж кажаце, толькі адну злавілі». «Ну, адну, а гэтыя купіў». | 13.34 | |
я табе за гэта ксёнжку дам, калі прыйдзеш у школу, з цацкамі». На развітанне хлопцы зноў паздымалі шапкі і адзін перад адным загаманілі: «Да відзэння, да відзэння». | 13.33 | |
А Данік стаяў разгублены, не ведаючы, верыць ці не верыць. І неяк прыкра было, але невядома чаму. | 10.8 | |
Цяпер ён успамінае пра гэта і зноў вяртаецца думка: верыць пану ці не? А боты, | 8.94 | |
чорныя, бліскучыя боцікі вісяць на жэрдцы над самай галавой, і гледзячы на іх, ніяк не заснеш. | 9.48 | |
Праз тры дні ў школу. Пасля пачнуцца халады, і можна будзе абуцца. А можа, мама дазволіць і ў першы дзень? | 12.83 | |
Пан Цаба не ашукаў. Як толькі Данік прыйшоў у школу, ён даў і яму кніжку з цацкамі і неяк смешна назваў яе: «Элементаж». | 14.47 | |
Літары даліся хлопцу не цяжка. Толькі з дзвюма з іх Данік, як і ўсе іншыя навічкі, меў многа клопату: нейкае | 10.65 | |
а з хвосцікам і э з хвосцікам. Першае трэба вымаўляць як не то а, не то он. А другое не то э, | 15.37 | |
не то эн. Так муштраваў іх настаўнік. І вымаўляць удавалася толькі яму. Малыя неўзабаве вырашылі, што тут уся справа ў носе, які ў каго нос. | 14.14 | |
У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў яго неяк вельмі ж адмыслова, а ў іх яно так не выходзіла гладка: ні он, ні эн. | 12.1 | |
Пасля пачалі складаць з літараў словы: ма-ма, та-та, А-не-ля. | 10.91 | |
Мама і тата таксама, як і ў нас, Анеля — гэта імя дзяўчынкі. Такой дзяўчынкі ва ўсёй Галынцы не было, і таму Данік назваў Анеляй іхнюю пярэстую, | 12.09 | |
вельмі ж пацешную цялушку. Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі, як ён рабіў цяпер ужо не пасучы, заўсёды. Мамы не было дома. | 13.54 | |
Ён сам дастаў з печы капусту, з паліцы хлеб, пад’еў, прыбраў са стала і разгарнуў «Элементаж». | 9.8 | |
Пачаў чытаць вершык, які трэба было вывучыць на памяць. У вершыку польскі хлопец Янак хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы, а потым… «Ловіл Янак до полудня, маёнц пружнон храпкэн». | 20.41 | |
На гэтай «храпкэн» сівы і засеў. «Што гэта за храпка?» Думаў-думаў — | 9.84 | |
дарэмна. Успамінаў-успамінаў — не. Настаўнік не гаварыў ім нічога пра гэтае слова. У мамы не спытаешся, яна пайшла з кудзеляй, | 10.81 | |
ды, зрэшты, колькі ў яе не пытайся, толькі і будзе адказу: «А багі яго ведаюць, адчапіся. Што я табе, пані ці настаўніца? Бабуля твая, нябожчыца, пакаёўкай у пана была. Тая табе адказала | 15.51 | |
б». Раптам Данік успомніў, у каго сёння маці з кудзеляй. І ўсё яму стала ясна. Ну, калі не адразу цяпер, дык хутка будзе ясна. Вось толькі ён пойдзе туды, да Кужалевічаў, ды пакажа гэтую «храпкэн» сябру свайму, Міколу. | 20.43 | |
Мікола — сябар Даніку? Вялікі дружыць з малым? А што ж тут дзіўнага? | 8.61 | |
Пасябравалі яны. Хто яго ведае, калі: ці тады, летась вясною, як Мікола абараніў яго ад салтысёнка, ці тады, як і Данік дапамог Міколу. | 12.27 | |
Відаць, і тады, і тады. Месяцы тры таму назад, увосень, хлопчык бег з пашы дахаты. Іван Цярэшкавых, з якім ён пускаўся ў школу, прыйшоў з першай змены, пусціў Даніка на другую. | 15.98 | |
Сівы спяшаўся, трусіў подбегам, а тут з загуменнай дарогі, што за капуснікамі, нехта гукнуў яго: «Данік!» — | 10.75 | |
і памахаў рукою. Ён пазнаў, хто яго кліча, і пабег па капусце туды. Пачаўшы ад дарогі новую баразну, Мікола сядзеў на плузе і курыў. | 13.5 | |
«Вось што, браце Даніла, — сказаў ён. — Дар за дар, а дарма — нічога. Я цябе выручыў? | 9.46 | |
І ты мяне выруч. Збегай ты да нас у адрынку, дзе я сплю. Глядзі толькі, каб маці мая не ўбачыла, і вазьмі ты там у кутку каля дзвярэй | 13 | |
адну штуку. Схавай толькі, каб ніхто не бачыў». Данік пабег. Зайшоў у двор да Кужалевічаў з загумення, | 10.51 | |
азіраючыся, адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй стары бязмен | 8.95 | |
з булавешкай, але без кручка, на які падвешваюць тое, што важаць. Больш нічога ў кутку не было. Значыцца, трэба ўзяць гэта. | 11.62 | |
Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі, колькі духу памчаўся па сцежцы на загуменне, а там па дарозе да Міколы. | 13.21 |
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 757 |
| Працягласць | 2 гадз 29 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.