Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 6.65 19.4 | text stringlengths 22 180 | duration float32 6.65 19.4 |
|---|---|---|
Одыум. Паэма Янкі Сіпакова.
Ойча наш, калі ты ёсць на нябёсах. | 12.01 | |
Два браты і сястра з нетутэйшымі імёнамі: Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа, | 9.35 | |
нецярпліва, прагна ўглядаюцца ў тутэйшую зямлю і ласкава гладзяць па раскудлачаных валасах | 12.4 | |
сваю нашчадніцу, спадкаемніцу, якая, ці чуеце, мае такое ўжо тутэйшае імя: Бяда. | 12.23 | |
А цялятка было такое чысценькае, а траўка, на якой яно падбрыквала, такая зялёненькая, | 10.55 | |
а сонейка, якое спяліла іх, такое ласкавае, а ветрык, які гуляў з цяляткам, такі ўжо ахайны, | 9.78 | |
а кароўка Святоха, ад якой яно нарадзілася, такая здаровенькая. А яны яго не прымаюць, кажуць, што цялятка бруднае. | 13.86 | |
«Самі вы брудныя, нячысцікі», — злуецца бабка Параска. «І душою, і целам брудныя». | 13.05 | |
Цялятка ж было такое харошае, і траўка была такая чысценькая, і сонца было такое шчырае. | 9.91 | |
Дык што ж тады, людцы, здарылася? Хіба чыстая вада можа быць бруднаю? | 9.61 | |
Хіба чыстая трава можа быць нячыстаю? Хіба цялятка можа быць забруджаным, | 10.66 | |
калі яно п'е чыстую вадзіцу і скубе чыстую травіцу?
Чарнобыль. | 9.31 | |
Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. | 12.55 | |
Яно, нібы чорнае зацьменне, усё пачарніла: і зялёную траву, | 8.65 | |
і празрыстую ваду, і блакітнае неба. Трава зелянее, але яна чорная. | 9.52 | |
Вада свіціцца аж да дна, але яна чорная. Неба блакітнае, але і яно чорнае. | 12.16 | |
Здаецца, нават жудаваты ветрык і халадок, як пры зацьменні, пайшоў па зямлі. | 9.89 | |
Птушкі, здаецца, змоўклі, куры, каровы і коні пачалі трывожыцца, і зарыва ад зацьмення ўспыхнула не такое, як звычайна. | 13.45 | |
Яно было чорнае, з чорнымі сполахамі і пратуберанцамі, хоць само свяцілася і ззяла. | 14.18 | |
чорная бель, чарнобель, чорны боль, чарноболь. | 12.76 | |
Усё, з чым дружыў чалавек і што дружыла з чалавекам, пасварыў Чарнобыль. | 9.16 | |
Зараз усё забаронена: сунічка і рамонак, баравічок і шчаўлінка, | 8.3 | |
яблык і крынічка, хата і расіна, ніва і ялінка. Забаронены. | 10.44 | |
Усё з сяброў ператварылася ў ворагаў. Усё з ласкадаўцаў, абаронцаў, карміцеляў | 12.78 | |
перавярнулася ў забойцаў. Стаіць дрэва і не ведае, навошта яно стаіць. | 11.35 | |
Цячэ рэчка і не ведае, навошта яна цячэ. Узыходзіць рунь і не ведае, навошта яна ўзыходзіць. | 11.8 | |
Дзеці спрадвек радаваліся яблыку, а зараз яго трэба баяцца. Гэты зманлівы чырванашчокі ласунак, | 9.97 | |
заўсёдная ўцеха малых, ужо вораг дзяцей, і яго нельга есці. | 8.65 | |
Вось гэты беленькі, цёпленькі, смачненькі сырадойчык, які здавён лячыў усе хваробы, ужо забойца дзяцей, і яго нельга піць. | 12.94 | |
І вось гэты вусаценькі, шматрадковы каласок — атамная бомба з трыццаццю | 9.12 | |
боегалоўкамі-зярнятамі. І яго нельга браць у рукі. | 9.06 | |
Раней мы стыдаліся, стараніліся такіх нязвыклых слоў, як цэзій, бэр, нукліды, мілірады, | 11.01 | |
празеадым. Яны абыходзілі нас, а мы абыходзілі іх, думалі, што нашы лёсы ніколі не перакрыжуюцца. А зараз? | 13.62 | |
кюры, дазіметр, плутоній, ізатопы, | 9.43 | |
«Усё лета я хаваўся ад радыяцыі», — хваліцца хлопчык з той страшнай зоны, бо пакуль яшчэ не ведае, што схавацца ад радыяцыі нельга. | 12.4 | |
«Доктар сказаў, што ў мяне дужа многа радыяцыі», — сумуе дзяўчынка з той жа самай зоны, бо ўжо ведае | 8.38 | |
тое, што з ёй, з ёй назаўсёды. Радыяцыя — не прастуда, яна не выводзіцца. | 9.15 | |
«Бабулечка, родненькая мая, я так хачу да цябе ў вёску, але напішы мне, калі ж ты выганіш са свае хатачкі радыяцыю?», — рыдае малое, бо здагадваецца: | 13.85 | |
не бабулечка выгане радыяцыю, а радыяцыя выгане бабулечку | 9.44 | |
з хаты, бо гаспадыняю ў хаце ўжо не бабулечка, а радыяцыя. | 9.35 | |
Атамнікі пасварылі чалавека з усёю прыродаю, з жывою і мёртваю пасварылі, і нават жывую прыроду | 13.88 | |
зрабілі мёртваю, чыстае зрабілі брудным, і зараз патрабуюць ад нас жыць ля вады і не мець вады, спяліць яблыкі і не есці іх, | 16.799999 | |
бачыць траву і не хадзіць па ёй, жыць ля хлеба і быць бяз хлеба. | 8.45 | |
На лавачку каля хаты не садзіся. «А дзе сядзець?» Па зямлі не хадзі. «А дзе хадзіць?» | 13.46 | |
Усё мае сваю мяжу. І толькі цярпенне наша, о Божа, бязмежнае. | 11.35 | |
Хай свяціцца імя тваё, хай прыйдзе царства тваё, хай будзе воля твая. | 8.29 | |
Брудная зямля, брудная вада, бруднае паветра, бруднае малако. | 9.04 | |
Божа наш літасцівы, вярні ранейшае значэнне гэтым спрадвечным паняццям, | 8.86 | |
каб бруднаю зямлёю для нас была толькі раскаўзаная ў гразь дарога, каб брудным малаком, як і раней, | 10.81 | |
было толькі малако з бясскрыўднаю крыхою гною, што знячэўку ўвалілася ў дайніцу. Была, ці чуеце, вёска, | 10.34 | |
а стала зона адсялення. Было поле, а стала зона адчужэння. | 12.83 | |
Быў лес, а стала зона пастаяннага радыяцыйнага кантролю. | 10.05 | |
Былі грады, а стала зона перыядычнага дазіметрычнага кантролю. Была | 9.97 | |
пчала, пацешная такая, выпацканая ўся ў жоўты дзьмухаўцовы пылок, а стала маленька-вялікаю атамнаю бомбаю. | 14.91 | |
Было семка, якое хацела зазямліцца і прарасці, ды раптам нечакана для сябе стала неўтаймоўным рэактарам. | 12.63 | |
Пятая частка зямлі маёй сёння за калючым дротам. Яна | 8.81 | |
памерла жывая і жыве мёртвая ў мёртвай зоне. | 8.67 | |
Высозныя тэрыконы з магільнай зямлі, звезенай з радыяцыйных палёў і вуліц, зямлі, якая пачала ўжо зарастаць мёртва-зялёнаю травою. | 17.190001 | |
Усюды надпісы: «Не піць — забруджана», «Не есці — небяспечна», «Не хадзіць — заражона». «Стой, страляць буду…» Такога надпісу няма, але ён маецца на ўвазе. Зона! | 17.09 | |
Агароджаныя калючым дротам нівы і паплавы, лясы і сцяжынкі, крыніцы і дарогі, хаты і рэчкі, | 9.87 | |
ягады і грыбы, промні і слёзы, трава і вераб'і — адгароджаныя. | 12.46 | |
Світанкі і вечаровыя прыцемкі — адгароджаныя. Дажджы і туманы, прарослыя высокай, адчужанаю травою, — адгароджаныя. | 13.89 | |
Ад жыцця адгароджаныя, каб не выпусціць нікога і нічога адсюль. | 8.57 | |
Каб лугі не выйшлі адсюль, каб палі не выйшлі адсюль, каб пакінутыя хаты, трактары, калодзежы ніколі не выйшлі на чыстую зямлю. | 14.7 | |
Каб пудзілы назаўсёды засталіся тут. Гэта ж столькі гадоў яны ўпарта махаюць сатлелым ашмоццем, адганяючы птушак, якіх няма, ад градаў, якіх таксама няма. | 18.41 | |
І як, вы думаеце, усё гэта называецца зараз? Палескі дзяржаўны экалагічны запаведнік. | 13.69 | |
Смяюцца з нас, здзекуюцца ці пацяшаюцца з хворай зямлі нячысцікі. У зямлі такая рана, а яе не відаць. | 13.93 | |
Так яна рэнтгенаточыць, крывавіць, а бачыць гэта, выходзіць, не кожны. | 10.93 | |
Перагукваюцца ў зоне, але не людзі, а вятры. Шчэбечуць у зоне, але не птушкі, а дазіметры. | 12.5 | |
Ламаецца гук, ламаецца вецер, ламаецца сонечны прамень, ламаецца слова. | 10.11 | |
Нібы на якую невядомую перашкоду наткнуўшыся, ламаюцца. | 9.13 | |
Баімся зямлі, баімся вады, баімся паветра. Як на нябёсах, так і на зямлі. | 12.5 | |
Колькі дзён падчас аварыі чарнобыльскія вятры дзьмулі на Беларусь? На Брагінскі, Нараўлянскі, Хойніцкі раёны дзьмулі, | 12.24 | |
і нават на мой Зубрэвіцкі лес дзьмулі, які шуміць так далёка ад Чарнобыля. У ім нельга збіраць грыбы. І гэта, як кажуць, у самай чыстай на Беларусі Віцебскай вобласці. | 16.790001 | |
Плылі, здавалася, звычайныя аблокі, але з іх сеяліся незвычайныя дажджы. | 12.37 | |
І была спакуса, і хацелася прасіць: «Вецер, адпіхні, вецер, ад мае зямлі гэтае | 9.7 | |
А куды яму дзьмуць, гэтаму ветру? Усюды ж людзі. А можа, у бок тых атаманаў, якія і нарабілі гэтае ліха? | 13.07 | |
Толькі іх, шэльмаў, не адшукаеш, бо яны невідзімкі. Яны ёсць, і іх няма. | 8.64 | |
Пазашываліся, як тараканы, у шчыліны і адтуль крычаць: «Радыёфобы! Радыяфобія!» | 9.98 | |
А пра тое, што самі падверглі атамнай бамбардзіроўцы Беларусь і Украіну, маўчаць. | 9.34 | |
А што зямлю забілі, таксама маўчаць. «Вецер, піхні ў іхні бок іх жа мірны атам, іхняе стронцыева-цэзіевае воблака!» Не, | 15.16 | |
не дастане яно іх, не пральецца такім жаданым для вучоных-невукаў, такім светла-чорным дажджом. | 12.63 | |
Ніякая хмара іх, нягоднікаў, не дастане. Ніхто і ніколі іх, сытамордзенькіх, не дастане. Яны, нібы тыя кашчэі, | 12.68 | |
несмяротныя. Засудзіць такі пад смерць зусім невінаватага чалавека і не адказвае за гэта. | 11.66 | |
Зашые скальпель у жываце хворага і не адказвае. Зробіць Чарнобыль, і хоць бы што. А то яшчэ і медаль за гэта пачэпіць. | 10.62 | |
Каля сотні ордэнаў упрыгожылі доблесна-злачынныя грудзі будаўнікоў Чарнобыльскай АЭС. | 9.78 | |
Планы былі велічныя, а справы сталі велішныя. Плацяць, звычайна, | 8.45 | |
зусім не тыя, хто вінаваты. Сэрцы вінаватых за Чарнобыль, здаецца, абраслі поўсцю. Яны адно толькі пацяшаюцца з нас. | 14.57 | |
Пра разумных людзей, як пра дурняў, гавораць, а дурняў разумнымі абражаюць. | 8.49 | |
Хто бачыць і крычыць, той для іх радыёфоб. А той, хто бачыць і маўчыць, — разумненькі-разумненькі. | 10.43 | |
Гэта яны не адмянілі дэманстрацый у райцэнтрах, пад самым бокам у звар'яцелага рэактара. | 9.01 | |
«Падумаеш, — маўляў, — дзеля пасяўной не адмянілі, а з-за нейкай там радыяцыі адмяняць будзем?» | 9.49 | |
Дзеткі шчыра, старанна падмялі радыяактыўныя вуліцы і плошчы, самі надыхаліся радыяактыўнага пылу, але ж мільярды партатыўных рэактараў | 18.91 | |
асталося на зямлі. І па іх, па самыя калені ў ізатопах, | 8.79 | |
шчыра маршыравалі ўжо разам і дзеці, і дарослыя, і шчасліва крычалі: «Ура-а-а!» | 13 | |
Дарэчы, а што мы выпрацоўваем, што гадуем на плошчах і дэманстрацыях? | 9.01 | |
Нікому не патрэбны прадукт, які вельмі хутка псуецца. «Ура-а-а!» | 8.51 | |
Вось і сеем радыяцыйнае насенне ў радыяцыйную зямлю і заворваем радыяцыйнымі плугамі, і лашчым, і спялім радыяцыйнымі рукамі. | 17.16 | |
На хворай зямлі перавыконваем здарова-бязглуздыя планы, бо хіба можна на бруднай зямлі | 9.92 | |
выспеліць чысты колас? Хлеб наш надзённы дай нам днесь. | 9.88 |
Аўтар / Author: Янка Сіпакоў
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 320 |
| Працягласць | 1 гадз |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
| Кластар | speaker_02 |
| Ацэнка падабенства (сярэдняя) | 0.93 |
Вызначана мадэллю WavLM-Base+ (cosine similarity, threshold=0.82).
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.